Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы

2012
05.02

Агучваньне прыпынкаў на беларускай мове вярнулася ў бабруйскія тралейбусы. Нагадаем, што нядаўна некаторыя жыхары горада былі моцна абураныя русіфікацыяй гэтага віду транспарту й нават пачалі звяртацца за тлумачэньнямі ў тралейбусную адміністрацыю. (далей – правапіс першакрыніцы)
Read the rest of this entry »

Правы беларускамоўных пакупнікоў лабіруюць гомельскія актывісты

2012
04.30

Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!” распачала новую кампанію па папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўваньня й рэклямы – “Тут абслугоўваюць і па-беларуску!”.
Read the rest of this entry »

Прэзыдэнская адміністрацыя ігнаруе беларускую мову

2012
04.27

Віцебскі сябара КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, патрабуючы, каб чыноўнікі адказвалі на ягоныя звароты па-беларуску, дайшоў да прэзыдэнскай адміністрацыі. І адтуль яму таксама даслалі адказ на расейскай мове. (далей – правапіс першакрыніцы)
Read the rest of this entry »

Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце ў дзеяньні

2012
03.29

У Бялыніцкім раёне пры правядзеньні раённых алімпіядаў па сусьветнай гісторыі вучні школаў зь беларускай мовай навучаньня вымушаныя былі выконваць заданьні й даваць адказы на расейскай мове. (далей – правапіс першакрыніцы)
Read the rest of this entry »

Як змагацца за беларускую мову

2012
03.21

Згодна з перапісам, траціна беларусаў штодзень карыстаецца беларускай мовай, а сярод моладзі мова “ў трэндзе”. Аднак, часта беларускамоўныя адчуваюць сябе неабароненымі і нават дыскрымінаванымі. Як з гэтым змагацца, якімі метадамі і дзе шукаць дапамогі? (далей – правапіс першакрыніцы) Read the rest of this entry »

Случак раскажа ў Варшаве пра “Справаводзтва па-беларуску”

2012
03.17
...

У 2009 годзе гамяльчук Ігар Случак заснаваў грамадзянскую кампанію “Справаводзтва па-беларуску” і пачаў рассылаць лісты ў адміністрацыі гарадоў, раёнаў і абласьцей, міністэрствы й дэпутатам беларускага парлямэнту з прапановамі больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову ў іхнае дзейнасьці.
Read the rest of this entry »

Пісьменьнікі рашуча выказаліся супраць ганьбаваньня й дыскрымінацыі беларускай мовы

2012
03.15
...

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў абурэньне пазыцыяй уладаў адносна беларускай мовы.
Read the rest of this entry »

У Міжнародны дзень роднай мовы – пра набалелае

2012
02.21
ааа

ВОСЕМ ПРЫКМЕТ РУСЫФІКАЦЫІ БЕЛАРУСІ

Адукацыя, навука, культура й нават палітыка адчуваюць на сабе ўплыў русыфікацыі. Палітыка дзяржаўнага двухмоўя паступова прыводзіць да выцясьненнья беларускага з усіх сфэраў жыцьця. Што гэта – заканамерная зьява ці мэтанакіраванае зьнішчэньне ўсяго нацыянальнага? Адказ шукае “Заўтра тваёй краіны”. (далей – правапіс першакрыніцы) Read the rest of this entry »

Беларускамоўнае бязмоўе

2012
02.16
ппп

Мы ўжо прызвычаіліся, да зьневажальных адносінаў у Беларусі да беларускай мовы з боку беларускіх жа дзяржаўных структураў. Прызвычаіліся як да бародаўкі на носе, скулы на азадку ці мазаля на руцэ. Непрыемна, але жыць можна. Жыць і спадзявацца, што ўсё пройдзе само па сабе, альбо знойдзецца хутка недзе й некім сродак ад гэтай непрыемнасьці, і тады надыйдзе час ад яе пазбавіцца. (далей – правапіс першакрыніцы)
Read the rest of this entry »

Навагодняя Ялінка ў Вільні – пляц Гэдыміна на праваслаўнае Раство 2012

2012
02.14

Ялінка на пр. Гэдыміна ў Вільні

Альбо … – вось вам і беларуская Вільня!

Тут прапануем відэа назіраньне пра тое, як беларускамоўны хлопчык з маці па Вільні дзяцей шукаў … у той час, як ДЗЕД МАРОЗ ды Сьнягурка давалі ім “урокі расейскай” ды вучылі гуляць … у “ВЯСЁЛУЮ, ЗАБАЎЛЯЛЬНУЮ ГУЛЬНЮ … – ХАКЕЙ” (!?)

Read the rest of this entry »