Archive for the ‘Судовая праваабарона’ Category

Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфэктыўнасьць у моўным пытаньні


2014
09.29

Салігорскі прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага Камітэту Леанід Мархотка атрымаў адказ з Канстытуцыйнага Суду на свой зварот па абароне ў беларускай мовы ад дыскрымінацыі. Два месяцы суд вывучаў дванаццаці-старонкавы зварот праваабаронцы, але падставаў для ўзбуджэньня вытворчасьці па справе не знайшоў. (more…)

Салігорцы накіравалі ў Канстытуцыйны суд звароты адносна беларускай мовы


2014
06.24

Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі й накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.
(more…)

БГК і Гары Паганяйла просяць Канстытуцыйны суд разабрацца з дыскрымінацыяй беларускай мовы


2014
06.18

Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” і вядомы юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла зьвярнуліся са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, у якім зьвяртаюць увагу на прабелы ў моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць адну з дзяржаўных моваў – беларускую.
(more…)

Салігорскія ТБМаўцы дамагаюцца выкананьня закону “Аб гэаграфічных назвах”


2014
04.24

Прадстаўнікі Салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” патрабуюць прывесьці назвы шыльдаў на гарадзкіх будынках у адпаведнасьць Закону “Аб назвах гэаграфічных аб’ектаў”. Свой зварот яны накіравалі ў Дзяржаўны камітэт па маёмасьці.
(more…)

Беларускі скульптар падаў у суд скаргу на КДБ


2014
03.14

Скульптар і грамадзкі дзеяч Гэнік Лойка падаў у суд на КДБ. Прычынай стала здарэньне, калі ў прыёмным пакоі КДБ супрацоўнік ведамства не змог адказаць наведніку на мове звароту. (more…)

Валянцін Стэфановіч. В защиту «Щ» (фэльетон)


2014
01.11

Валянцін Стэфановіч, Менск

Странный сон приснился мне вчера. Будто стою я, значит, возле 23-ей гимназии – ну это та, что на проспекте, одетый в черную майку с буквой «Щ» на груди и держу плакат в руках: “Это была последняя русскоязычная гимназия в Минске».
(more…)

Чыноўнікі ня бачуць дыскрымінацыі беларускамоўных у законатворчым працэсе


2014
01.08

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў – фактычна ўсе законы ў краіне сёньня прымаюцца па-расейску, адсутнічае афіцыйны пераклад нарматыўна-праўных актаў на другую дзяржаўную мову, беларускую. Аднак чыноўнікі ня бачуць у гэтым дыскрымінацыі. (more…)

Гомель: суд адмовіўся правесьці разгляд справы на беларускай мове


2013
03.19

Гомельскі абласны суд 12 сакавіка адхіліў хадайніцтва жыхара вёскі Церуха Гомельскага раёну Мікалая Віцікава аб разглядзе ягонае справы на роднай беларускай мове. Судзьдзя ўдакладніў – ці валодае грамадзянін расейскай моваю, і, атрымаўшы станоўчы адказ, адхіліў хадайніцтва.
(more…)

Гомельская міліцыя ня ведае беларускай мовы


2013
03.19

Гомельскі актывіст дэмакратычнага руху Кастусь Жукоўскі 19 сакавіка накіраваў заяву ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія працуюць у службе «102». Актывіст скардзіцца, што міліцыя не рэагуе на вусныя заявы, а таксама не разумее роднай беларускай мовы.
(more…)

Вярхоўны суд ня бачыць парушэньня ў адмове вядзеньня судаводства па-беларуску


2012
12.18
...

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 17 сьнежня атрымаў ліст за подпісам першага намесьніка Старшыні Вярхоўнага Суду РБ А.А. Федарцова, у якім паведамляецца, што падставы для ўзбуджэньня дысцыплінарнай вытворчасьці ў дачыненьні да судзьдзі суду Баранавіцкага раёну й г. Баранавічы В.А. Петрыва, а таксама старшыні гэтага суду М.А. Кміты адсутнічаюць. Высокі чыноўнік даводзіць заяўніку, што “заканадаўствам не прадугледжаны абавязак вядзеньня судаводства на беларускай мове”.
(more…)