Archive for the ‘Салідарныя й публічныя дзеяньні’ Category

ТБМ падрыхтавала сьпіс аргумэнтаў наконт дыскрымінацыйнага стану беларускай мовы ў Беларусі


2015
04.01

Фактамі, падрыхтаванымі Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), можна сьмела апэляваць у дыскусіях, калі апанэнт просіць доказаў, што носьбітаў беларускай мовы ў Беларусі прыцясьняюць.
(more…)

ТБМ правяла канфэрэнцыю пра моўныя правы


2015
03.30

Моўныя правы ды іхную абарону абмеркавалі ў Менску ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі. Яна была арганізаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

На фота – прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны г. Менск.

З словаў кіраўніка гэтай арганізацыі Алега Трусава, праблема моўных правоў абмяркоўвалася на прыкладах ня толькі Беларусі, але й суседніх краінаў. Таму на мерапрыемства былі запрошаныя й замежныя спэцыялісты. (more…)

Салігорск: БГК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне


2015
03.26

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Гэльсынскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў у рэгіёне. (more…)

У Салігорску ТБМ зьбірае подпісы за выкананьне моўнага заканадаўства


2015
03.19

Пасьля абраньня новым кіраўніком салігорскай арганізацыі ТБМ Уладзімера Масакоўскага мясцовая суполка прыхільнікаў беларускай мовы актывізавала сваю барацьбу за моўную роўнасьць у рэгіёне. (more…)

Алег Трусаў: Ад слоў да справы ўлада пераходзіць не жадае


2015
03.01

trusau_3Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны атрымала адказ зь Міністэрства адукацыі на зварот пра стварэньне Нацыянальнага ўніверсітэту з навучаньнем на беларускай мове. (more…)

Фэстываль «Сьвята роднай мовы». Поўная праграма


2015
02.21

22 лютага (нядзеля) на двух паверхах бізнэс-клюбу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4) адбудзецца вялікае «Сьвята Роднай Мовы». (more…)

За плякаты да Дня роднай мовы — па 9 мільёнаў штрафу


2015
02.20

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Затрыманьне адбылося апоўдні ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плякатаў да Дня роднай мовы. (more…)

За адказы па-беларуску падвышаць на бал адзнакі, — прапанова ў Бабруйску


2015
01.31

У Бабруйску на першым пасяджэньні Моладзевага парлямэнту прагучала ініцыятыва ў абарону беларускай мовы. (more…)

Баранавічы: бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы зьвярнуліся да Генэральнага пракурору


2015
01.17

Бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі ды Антаніна й Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. (more…)

Шыльды па-беларуску. Як выконваюцца патрабаваньні закону на Гомельшчыне?


2015
01.12

Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы.

Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. (more…)