Archive for the ‘Досьвед і прэцэдэнты’ Category

Сёньня першыя заняткі моўнага клюбу «МоваTUT»


2014
11.12

Пляцоўка мае стаць прастораю для свабоднай камунікацыі па-беларуску, незалежна ад узроўню валоданьня мовай на момант далучэньня. (more…)

Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфэктыўнасьць у моўным пытаньні


2014
09.29

Салігорскі прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага Камітэту Леанід Мархотка атрымаў адказ з Канстытуцыйнага Суду на свой зварот па абароне ў беларускай мовы ад дыскрымінацыі. Два месяцы суд вывучаў дванаццаці-старонкавы зварот праваабаронцы, але падставаў для ўзбуджэньня вытворчасьці па справе не знайшоў. (more…)

Салігорцы накіравалі ў Канстытуцыйны суд звароты адносна беларускай мовы


2014
06.24

Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі й накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.
(more…)

Беларуская мова выратавала школу ў Залуках


2013
10.12

Пачатковая непублічная школа ў Залуках адзначыла сваё пяцігодзьдзе. Пляцоўку ўлады гміны хацелі зачыніць па эканамічных матывах. Дзякуючы сацыяльна актыўным жыхарам вёскі, ужо пяць гадоў школай пасьпяхова кіруе Таварыства “Залукі над Супрасляй”.
(more…)

Гомель: суд адмовіўся правесьці разгляд справы на беларускай мове


2013
03.19

Гомельскі абласны суд 12 сакавіка адхіліў хадайніцтва жыхара вёскі Церуха Гомельскага раёну Мікалая Віцікава аб разглядзе ягонае справы на роднай беларускай мове. Судзьдзя ўдакладніў – ці валодае грамадзянін расейскай моваю, і, атрымаўшы станоўчы адказ, адхіліў хадайніцтва.
(more…)

Бэльгіец Адрыэн Бодуэн: «Беларуская – рамантычная мова барацьбы»


2013
02.22

Адрыэн Бодуэн

26-гадовы Адрыэн Бодуэн, які нарадзіўся ў Брусэлі й вырас у Манрэалі, аднойчы сустрэў у Менску беларускамоўную дзяўчыну, закахаўся ў яе ды вывучыў беларускую. (more…)

Чужыя ў сваёй дзяржаве


2013
02.21

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён абвешчаны Генэральнай канфэрэнцыяй ЮНЭСКО і прымеркаваны да дня гібелі ў Пакістане 21 лютага 1952 году пяці студэнтаў, якія змагаліся за дзяржаўны статус мовы бангла.

(more…)

Права, якога не йснуе. Мова, якую вынішчаюць (аўдыё + фота)


2012
08.02

Ян Лапіцкі, які ўжо 3 гады як не вучыцца ў Жодзіне (лета, 2012)

Пра дзяцей і пра будучыню. Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна.

Прапануемы тут аўдыёматэрыял і фота – яскравыя сьведчаньні таго дыскрымінацыйнага стану, у якім апынулася беларускамоўная грамадзянская супольнасьць, якая сёньня выштурхнутая па-за межы праўнага канстытуцыйнага поля й такім чынам пазбаўленая элемэнтарных грамадзянскіх правоў і свабодаў.
(more…)

Гродзенскі аблвыканкам занепакоены “прымусовай беларусізацыяй” у рэгіёне


2012
06.28
ыьв

Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі пацьвердзіў, што ў раённыя аддзелы культуры накіроўваліся лісты папярэджвальнага характара аб недапушчэньні прымусовай беларусізацыі. Аднак факты і пацьверджаньні наконт такога “прымусу” ён не прыводзіць. (далей – правапіс першакрыніцы)
(more…)

Сто артсядзібаў заўтра


2012
06.26
...

Франак Вячорка

Бэтонная, абсіканая катамі падлога. Падзертыя сьцены. Вэртыкальныя трубы, зь якіх тырчаць цьвікі. Непераадольны смурод закінутага прамысловага памяшканьня. Такой была Арт Сядзіба 7 месяцаў таму, у лістападзе, калі туды ўяжджалі новыя гаспадары – беларуская моладзь. (more…)