Archive for the ‘Артыкулы’ Category

Абласныя ідэолягі слова «дыскрымінацыя» пазьбягаюць (дакумэнт)


2016
04.05

У галоўным кіраваньні ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта лічаць, што з мовай у Барысаўскім раёне ўсё «добра».

(more…)

Дэпутат Абаленскі абяцае садзейнічаць пашырэньню выкарыстаньня беларускай мовы


2016
04.01

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігорску Яўген Абаленскі не ўзяў на сябе адказнасьць выступіць зь ініцыятывай пра ўнясеньне зьменаў у моўнае заканадаўства.

(more…)

Сама чытанае за 2015 на Нашай Ніве. Намер міністра адукацыі вярнуць вывучэньне гісторыі й гэаграфіі Беларусі па-беларуску выклікаў нэрвовую рэакцыю ў Расеі


2016
01.18

Фінансаваныя з дзяржбюджэту расейскія СМІ і аналітыкі назвалі гэта «стаўкай на радыкальны нацыяналізм».

21 студзеня новы міністар адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў заявіў: «Вывучаць гэаграфію ды гісторыю Беларусі трэба на беларускай мове. Я мяркую, што паступова самі дзеці прыйдуць да таго, што захочуць вывучаць палову ці большую частку прадметаў агульнаадукацыйнае школы на беларускай мове».

(more…)

Беларуская мова ў небясьпецы


2015
09.08

Праваабарончы цэнтар “Вясна” выступае супраць любых праяваў дыскрымінацыі, а моўнае пытаньне – адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Перавага расейскай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сфэрах жыцьця супярэчыць ня толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасьці краіны. У падрыхтаваным артыкуле – спроба яшчэ раз зьвярнуцца да моўнага канфлікту й важнасьці ягонага вырашэньня. (далей – правапіс першакрыніцы) (more…)

Алена Анісім: У моўным пытаньні ў дзяржструктурах — разлад


2015
01.23

Дваццаць пяць гадоў таму Вярхоўны Савет савецкай Беларусі прыняў Закон аб мовах, дзе беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай. Ці магчыма наданьне ёй гэткага ж статусу ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь? Чаму публічную падтрымку беларускай мовы Аляксандрам Лукашэнкам цалкам ігнаруюць чыноўнікі? Госьцяй перадачы — намесьніца старшыні ТБМ імя Францішка Скарыны Алена Анісім. (more…)

Баранавічы: бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы зьвярнуліся да Генэральнага пракурору


2015
01.17

Бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі ды Антаніна й Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. (more…)

Шыльды па-беларуску. Як выконваюцца патрабаваньні закону на Гомельшчыне?


2015
01.12

Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы.

Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. (more…)

Як зь беларускай мовай у БАТЭ і менскага «Дынама»?


2014
11.22

Ігар Случак піша аб сытуацыі зь беларускай мовай у футбольных клюбах, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных турнірах.

Ня так даўно мы даведаліся, як выкарыстоўваецца беларуская мова ў хакейным «Дынама-Мінск» і баскетбольным клюбе «Цмокі-Мінск», якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных чэмпіянатах. Прыемна, што ў названых клюбах сытуацыя зь беларускай мовай у цэлым добрая. (more…)

7 спосабаў займець шлюбны строй з нацыянальным калярытам


2014
11.22

Дзе беларусу добра. Мы не пытаемся, мы адказваем. Мы паказваем установы і арганізацыі, завітаўшы ў якія беларусы пачуваюцца, як дома. Дзе ўсё сваё — мова і кнігі, фільмы і стравы, напоі і ўборы, справы і забавы, героі і сьвятыя. Штотыдзень на нашым сайце чытайце і глядзіце пра мясьціны, у якіх беларусам утульна і спрыяльна. Добра, як дома. Чакаем і вашых расповедаў пра такія мясьціны. (more…)

Чэмпіён сьвету Дзьмітрый Валент: Беларусы павінны размаўляць на сваёй мове


2014
01.24

Адзін з наймацнейшых тайбаксёраў Беларусі расказаў, што ён думае пра мову, «Пагоню» і спадчыну ВКЛ.
(more…)