Archive for the ‘Артыкуляцыя й вывучэньне праблемаў’ Category

Абласныя ідэолягі слова «дыскрымінацыя» пазьбягаюць (дакумэнт)


2016
04.05

У галоўным кіраваньні ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта лічаць, што з мовай у Барысаўскім раёне ўсё «добра».

(more…)

Сама чытанае за 2015 на Нашай Ніве. Намер міністра адукацыі вярнуць вывучэньне гісторыі й гэаграфіі Беларусі па-беларуску выклікаў нэрвовую рэакцыю ў Расеі


2016
01.18

Фінансаваныя з дзяржбюджэту расейскія СМІ і аналітыкі назвалі гэта «стаўкай на радыкальны нацыяналізм».

21 студзеня новы міністар адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў заявіў: «Вывучаць гэаграфію ды гісторыю Беларусі трэба на беларускай мове. Я мяркую, што паступова самі дзеці прыйдуць да таго, што захочуць вывучаць палову ці большую частку прадметаў агульнаадукацыйнае школы на беларускай мове».

(more…)

Беларуская мова ў небясьпецы


2015
09.08

Праваабарончы цэнтар “Вясна” выступае супраць любых праяваў дыскрымінацыі, а моўнае пытаньне – адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Перавага расейскай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сфэрах жыцьця супярэчыць ня толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасьці краіны. У падрыхтаваным артыкуле – спроба яшчэ раз зьвярнуцца да моўнага канфлікту й важнасьці ягонага вырашэньня. (далей – правапіс першакрыніцы) (more…)

ТБМ падрыхтавала сьпіс аргумэнтаў наконт дыскрымінацыйнага стану беларускай мовы ў Беларусі


2015
04.01

Фактамі, падрыхтаванымі Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), можна сьмела апэляваць у дыскусіях, калі апанэнт просіць доказаў, што носьбітаў беларускай мовы ў Беларусі прыцясьняюць.
(more…)

ТБМ правяла канфэрэнцыю пра моўныя правы


2015
03.30

Моўныя правы ды іхную абарону абмеркавалі ў Менску ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі. Яна была арганізаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

На фота – прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны г. Менск.

З словаў кіраўніка гэтай арганізацыі Алега Трусава, праблема моўных правоў абмяркоўвалася на прыкладах ня толькі Беларусі, але й суседніх краінаў. Таму на мерапрыемства былі запрошаныя й замежныя спэцыялісты. (more…)

Баранавічы: вучыцца па-беларуску дзецям прапануюць у сельскай школе за 10 кіламетраў ад горада


2015
03.15

Бацькі вучняў былога беларускамоўнага кляса ў Баранавічах Тацьцяна й Алег Малашчанкі й Антаніна й Васіль Філіпчыкі накіравалі паўторны зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. (more…)

Ці абараняе закон правы беларускамоўных спажыўцоў?


2015
01.21

2015 год пачаўся з прыемнай навіны для беларускамоўных спажыўцоў – запраўкі А-100 з 1 студзеня перайшлі на беларускую мову абслугоўваньня. ​ (more…)

Баранавічы: бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы зьвярнуліся да Генэральнага пракурору


2015
01.17

Бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі ды Антаніна й Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. (more…)

Шыльды па-беларуску. Як выконваюцца патрабаваньні закону на Гомельшчыне?


2015
01.12

Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы.

Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. (more…)

Сёньня першыя заняткі моўнага клюбу «МоваTUT»


2014
11.12

Пляцоўка мае стаць прастораю для свабоднай камунікацыі па-беларуску, незалежна ад узроўню валоданьня мовай на момант далучэньня. (more…)