Archive for July, 2009

Бацькі Янкі Лапіцкага зьвярнуліся ў Жодзінскі выканкам з адмысловым запытам


2009
07.25
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

24.07.2009г. бацькі Янкі Лапіцкага падалі заяву ў Жодзінскі выканкам з адмысловым запытам адносна спыненьня беларускамоўнай праграмы навучаньня сына з прычыны эканоміі бюджэтных сродкаў.

Яны спадзяюцца атрымаць неабходную для абароны ўласных правоў інфармацыю, а таксама нагадваюць мясцоваму кіраўніцтву пра абавязковасьць выкананьня Канстытуцыі й міжнародных стандартаў права, выказваюць спадзяваньне, што выканкам здолее асэнсаваць ўласную памылку й адменіць дыскрымінацыйнае рашэньне … (more…)

За што беларускамоўнага вучня з Жодзіна чакаюць новыя выпрабаваньні? Альбо пры чым тут БЕЛАРУСКІ НАРОД … і … Канстытуцыйнае ПРАВА НА СВАБОДНЫ ВЫБАР …!?


2009
07.16

Перасьлед па моўнай і нацыянальнай прыкмеце ў Жодзіне – працягваецца!? Назіральнікі зьвязваюць гэта з чарговай хваляю перадвыбарчай зачысткі палітычнага поля й барацьбы кіруючага рэжыму з іншадумцамі “па жодзінскім сцэнары”!

Апошнія зьвесткі з гэтага малога, але індустрыяльнага горада Беларусі, што знаходзіцца недалёка на паўднёвы ўсход ад беларускай сталіцы, прымусілі ўзгадаць пра падзеі 2004-2005 гадоў. Менавіта тады, напярэдадні выбарчае кампаніі мясцовыя ўлады сваімі рашэньнямі ад 2004 і 2005 гадоў спачатку разфармавалі адзіную на той час у горадзе гімназычную беларускамоўную клясу, а потым больш чым праз год вымушаныя былі аднавіць ейную працу. (more…)

ПРАВА НА БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ АДУКАЦЫЮ Ў ЖОДЗІНЕ – ЗНОЎ ПАД ПЫТАНЬНЕМ!?


2009
07.12

Жодзінскі гарвыканкам прыняў Рашэньне, якое чыноўнікі не паказваюць зацікаўленым асобам. У чым жа сутнасьць дадзенай “зусім несакрэтнай” пастановы?!

06.07.2009г. з словаў дырэктара Гімназыі №1 Генадзя Коршуна стала вядома, што 23.06.2009г. гарвыканкам прыняў Рашэньне за № 928, згодна зь якім дырэктар павінен закрыць адзіную ў Жодзіне гімназычную беларускамоўную праграму адукацыі для Янкі Лапіцкага, па якой беларускамоўны юнак навучаецца ўжо з 2002 году. З-за неабходнасьці эканоміі сродкаў бацькам прапанавана аддаць сына ў расейскамоўную клясу …
(more…)