Archive for August, 2009

Данілевіч Т.І. лічыць станоўчым рашэньне ўладаў аб прымусе да расейскамоўнай адукацыі Янкі Лапіцкага ў Жодзіне


2009
08.30
Таіса Данілеві, Упраўленьне адукацыі Менаблвыканкаму

Таіса Данілевіч, Упраўленьне адукацыі Менаблвыканкаму

Яна абгрунтоўвае гэта неабходнасьцю больш эфэктыўнай сацыялізацыі ў грамадзтва беларускамоўнага падлетка.

Для гэтага жодзінскаму гімназысту, паміж іншым, (без уліку цалкам непрыймальных расейскамоўнага ці вясковага навучаньня) прапаноўваецца ў якасцьі альтэрнатывы – індывідуальна-самастойная ці хатняя формы беларускамоўнага навучаньня. (more…)

Заўтра Янка зьбіраецца ў Гімназыю, але што яго там чакае …!?


2009
08.30
Janka Lapicki

Janka Lapicki

Пераднавучальныя турботы ва ўсіх аднолькавыя, але распачынаюцца яны ў БЕЛАРУСІ, як аказалася, не ўва ўсіх адначасова: у “правільных” вучняў і бацькоў – з надыходам 1 верасьня, а ў некаторых беларускамоўных – …

Для бацькоў беларускамоўнага падлетка, Янкі Лапіцкага з Жодзіна, нежартоўныя турботы распачаліся яшчэ на пачатку лета, калі гарадзкія ўлады вырашылі ўжо ў другі раз за апошнія 4 гады спыніць дзейнасьць беларускай гімназычнай клясы, у якой ён навучаўся, а таксама – пымусова перавесьці беларускамоўнага вучня ў клясу з расейскай моваю навучаньня. (more…)

Уціск на бацькоў беларускамоўнага вучня ў Жодзіне працягваецца


2009
08.28

Мясцовыя ўлады высьвятляюць сытуацыю, але спрабуюць рабіць гэта з пазыцыяў псыхалягічнага ўціску й сілы.
26 жніўня з 16-10 у кабінэце намесьніка кіраўніка Жодзінскага адзьдзелу адукацыі, Віталя Шульжыка, адбылася ягоная амаль паўгадзінная размова з Аляксеем Лапіцкім, бацькам жодзінскага беларускамоўнага вучня, Янкі Лапіцкага, які з ініцыятывы Жодзінскага выканаму за апошнія 4 гады ўжо двойчы прымусова пазбаўляецца Канстытуцыйнага права на атрыманьне адукацыі на роднай мове ў Жодзінскай Гімназыі №1. (more…)

Праваабарончая арганізацыя заявіла аб парушэньні права на беларускамоўную адукацыю ў Жодзіне


2009
08.22
Алег Гулак, страшыня БГК

Алег Гулак, страшыня БГК

Беларускі Гэльсынскі Камітэт (БГК), зарэгістраваная праваабарончая арганізацыя Беларусі, зрабіла два адмысловых зварота – у Пракуратуру й Мінадукацыі ў падтрымку інтарэсаў бацькоў Янкі Лапіцкага, які дзеяньнямі мясцовых уладаў ужо другі раз за апошнія 4 гады, пазбаўляецца свайго неад’емнага права на атрыманьне бясплатнай абавязковай агульнасярэдняй адукацыі на беларускай мове ў Гімназыі №1 горада Жодзіна.
(more…)

Чыноўнікі заварушыліся – кожны імкнецца зразумець, што рабіць ДАЛЕЙ … “пушчаць” ці “не пушчаць” – які будзе ЗАГАД!?


2009
08.22

Чыноўнікі заварушыліся … Бо сапраўды, першае верасьня прыйдзе без спазьненьняў … А там – прыйдзецца адказваць па законе!? Таму, кожны зь іх імкнецца зразумець, што рабіць ДАЛЕЙ … – “пушчаць” ці “не пушчаць” … , якім будзе КАНЧАТКОВЫ ЗАГАД … !? І як застацца пры гэтым усім – “белым ды пушыстым” – спаслацца на кепскі выканкам ці на таго, хто падкінуў туды брутальную ЗАМОВУ – “МАЧЫЦЬ” БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ АДУКАЦЫЮ … ? (more…)

Жодзінскі выканкам – адказ без адказаў …!?


2009
08.19
Васіль Грышчанка, выканкам г.Жодзіна

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

Нечакана й у той жа час, як заўсёды … прымітыўна-прадказальна – не пасьпелі зьявіцца сыгналы ў вышэйшых Менскіх установах адукацыі на дзеяньні жодзінскіх чыноўнікаў, як ужо праз дзень (апэратыўная карпаратыўная сувязь працуе безадказна) у пустой да гэтага паштовае скрыні заяўнікоў, Сьвятланы й Аляксея Лапіцкіх, зьявіўся адказ з Жодзінскага выканкаму.

(more…)

Ці пачнецца навучальны год для Янкі Лапіцкага ў Жодзіне сваечасова …!?


2009
08.17

Бацькі Янкі Лапіцкага з Жодзіна вырашылі не чакаць адказу зь мясцовага выканкаму (гл. матэрыял тут), які можа быць атрыманы імі ў самы апошні тэрмін (праз месяц з моманту падачы заявы), да 24.08.2009г. ці ўжо непасрэдна перад пачаткам навучальнага году. Яны хвалююцца … Хвалюецца й сам юнак, які нядаўна выпісаны зь лякарні … Першае пра што ён спытаў тату было: “А што там чутна з МАІМ навучаньнем, зь Гімназыяй?” … …

Сапраўды кажучы”, – адзначае Сьвятлана Лапіцкая, – “адпачыць спакойна летам не ўдалося. Проста – не далі. Па сапраўднаму напружвае не “сьвінячы грып”, а сьвінячыя адносіны да грамадзянаў ува ўласнай краіне, да роднай мовы, да ўласнай нацыянальнай годнасьці … – да ўсяго беларускага.”
(more…)