Archive for September, 2009

Бацькі Янкі Лапіцкага з Жодзіна выказалі свой пратэст Міністру Адукацыі Беларусі …


2009
09.23
Міністар адукацыі, Радзькоў А.М.

Міністар адукацыі, Радзькоў А.М.

Яны запатрабавалі ад галоўнага службоўца Мінадукацыі безумоўнага выкананьня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як Асноўнага Закону краіны, а таксама – міжнародных стандартаў права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў.
(more…)

Дыскрымінацыя па нацыянальнай, моўнай ды палітычнай прыкметах … у Жодзіне


2009
09.14
Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

12.09.2009 бацькі беларускага вучня Гімназыі №1 Янкі Лапіцкага ў Жодзіне, для якога зь 09.09.2009 па новым загадзе з Жодзінскага выканкаму дырэкцыя гэтае адукацыйнае ўстановы, ў літаральным сэнсе, зачыніла свае дзьверы – атрымалі адказ ад 09.09.2009 з выканкаму на іхную заяву №3 ад 28.08.2009. (more…)

Адказ зь Мінадукацыі – абмінае “вострыя куты” Жодзінскае праблемы


2009
09.12
Kazimir Faryno, Minadukacyi

Kazimir Faryno, Minadukacyi

Бацькі Янкі Лапіцкага атрымалі адказ зь Мінадукацыі на свой першы зварот ад 28.08.2009 года.

Адказ, датаваны 08.09.2009 года і атрыманы заяўнікамі 11.09.2009. Ён утрымлівае даволі размытую пазыцыю й апцякальныя фармулёўкі. Акрамя таго, відавочна з-за часу ягонага складаньня, у ім абсалютна ня ўлічаныя апошнія дыскрымінацыйныя захады па фізычным зрыве заняткаў у памяшканьні Гімназыі №1 па гімназычнай беларускамоўнай праграме навучаньня беларускамоўнага вучня ў Жодзіне … (more…)

Лінгвацыд! Асьцярожна, дзьверы – зачыняюцца …


2009
09.11

Janka Lapicki09.2009, як звычайна, рана ранкам беларускі падлетак, Янка Лапіцкі, узьняўся й пайшоў, як аказалася потым – ва ўжо не сваю … Гімназыю №1 …

Як і ўчора дзьверы ягонага навучальнага пакою былі зачыненымі. Таму, 35 хвілінаў вучань чакаў настаўнікаў у калідоры пакуль ім зноў не занялася Гімназычная адміністрацыя … (more…)

Дырэкцыя Гімназыі №1 ў Жодзіне – зачыняе дзьверы перад беларускамоўным вучнем і …!?


2009
09.10
Генадзь Коршун

Генадзь Коршун

Бачна, так сваеасабліва чыноўнікі, вырашылі закрыць праблему “недастатковай сацыялізацыі ў грамадзтва” адзінага ў гэтай навучальнай установе беларускамоўнага вучня. (more…)

Цьвердалобая жодзінская бюракратыя “разьбіла нос” … аб уласную антыбеларускую непахіснасьць


2009
09.01

Прыкметы дыскрымінацыі па нацыянальных, моўных і палітычных матывах цяпер ужо – цяжка не заўважыць …
Але дадзеная авантурная ды безпрэцэдэнтная праўна бязглуздая рашучасьць можа прывесьці й да таго, што намэнклятура разабье такі сабе лоб. (more…)