Archive for October, 2009

Працэс пайшоў …!? Альбо пяцідзённы тайм-аўт Жодзінскіх уладаў – на прыняцьцё рашэньня


2009
10.23

lvykankamok_mal2Пастановаю Камісыі па справах непаўнагадовых … улада ўзяла пяцідзённы тайм-аўт на прыняцьё рашэньня па пытаньні далейшага беларускамоўнага гімназычнага навучаньня Янкі Лапіцкага, які пасьля дыскрымінацынага рашэньня №928 Жодзінскага выканкаму з 09.09.2009 фактычна пазбаўлены права на адукацыю й навучаньне па-беларуску ў памяшканьні Гімназыі №1 у Жодзіне. (more…)

Аляксей Лапіцкі (Жодзіна): ПРАЙШОЎ МЕСЯЦ – ШТО Ў ВЫНІКУ? Альбо ЧАГО Ж І КАГО БАЯЦЦА СЛУЖБОЎЦЫ …?!


2009
10.12
Alaksiej Lapicki

Alaksiej Lapicki

КАМЭНТАР ДА АПОШНЯГА АДКАЗУ ЗЬ МІНАДУКАЦЫІ.

Адносна сутнасьці апошняга адказу зь Мінадукацыі, бацька Янкі Лапіцкага, праваабаронца Аляксей Лапіцкі даў свае тлумачэньні й выказаў меркаваньні па сытуацыі зь беларускамоўнай адукацыйнай праблемаю ў Жодзіне.

Мяне, калі шчыра, зусім не зьдзівіла, што на гэты наш зварот на бязьдзейнасьць намміністра адукацыі сп. Фрыны адказаў сам жа намміністра сп. Фарына. Хаця на такім узроўні ня ведаць простых рэчаў і парушаць заканадаўства – у прыватнасьці Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзянаў”, гэта ўжо – “вышэйшы пілятаж”. (more…)

Уціск на бацькоў беларускамоўнага гімназыста Янкі Лапіцкага з Жодзіна – узмацняецца …


2009
10.12
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

08.10.2009 маці Янкі Лапіцкага выклікалі ў кабінэт да ідэоляга прадпрыемства, на якім яна працуе й напрацягу гадзіны высьветлялі пытаньні датычныя ненавучаньня ейнага сына ў Гімназыі №1 пад такім ракурсам, быццам бы ў гэтым вінаватыя самі бацькі. (more…)

Апошні адказ зь Мінадукацыі Беларусі па Жодзінскай справе … выклікае пытаньні!


2009
10.10
Казімір Фарына, Мінадукацыі Беларусі

Казімір Фарына, Мінадукацыі Беларусі

Так, 09.10.2009 бацькі Янкі Лапіцкага (беларускамоўнага вучня Гімназыі №1 у Жодзіне) атрымалі чарговы адказ на свой зварот, які скіроўвалі НЕПАСРЭДНА Міністру Адукацыі Беларусі, сп. Радзькову А.М.

Дзіўна, але намесьнік міністра сп. Фарына, на бязьдзейнасьць якога зьвярталі ўвагу ў сваім звароце заяўнікі, сам адказаў на гэты адрасны зварот бацькоў да самаго Міністра (!?). Адказ зь Мінадукацыі ад 06.10.2009 за №06-1156-К-(1)-0 – падпісаны менавіта гэтым службоўцам. (more…)

Дзеяньні высокіх службоўцаў выканаўчае ўлады па сытуацыі ў Жодзіне – дыскрыімнацыйна зьневажальныя й антыканстытуцыйныя …


2009
10.02
Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

01.10.2009 года бацькі Янкі Лапіцкага ў Жодзіне атрымалі адказ з Жодзінскага выканкаму на свой апошні зварот. Дакумэнт зноў падпісаў адзінаасобна старшыня выканкаму Васіль Грышчанка. (more…)