Archive for January, 2010

Аляксей Лапіцкі: “Дадзенае грамадзянам права трэба не падаўляць … – а безумоўна й гарантавана выконваць”


2010
01.26

Васіль Грышчанка, Жодзінскі выканкам

26 студзеня 2010 года з 14-30 да 16-30 у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага суда пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трацюк прайшло другое папярэдняе паседжаньне па скарзе жодзінскага праваабаронцы, Аляксея Лапіцкага, аб забароне мясцовым выканкамам мірных масавых мерапрыемстваў, заяўленых ім і Сьвятланай Лапіцкай 25.11.2009 для правядзеньня 10.12.2009 у Міжнародны Дзень Правоў Чалавеку. (more…)

РАЗМОВА ПРА МОВУ!? Жодзінскі суд, 21.01.2010


2010
01.23

Жодзінскі гарадзкі суд

21.01.2010 у кабінэце намесьніцы Жодзінскага суда, судзьдзі, Тацяны Трацюк, адбылася размова з бакамі па скарзе бацькоў Янкі Лапіцкага на дзеяньні гарадзкіх уладаў, якія сваім Рашэньнем № 928 ад 23.06.2009г. забаранілі рэалізацыю беларускамоўнага гімназычнага навучаньня іхнага сына ў Гімназыі №1 з прымусовым пераводам беларускамоўнага падлетка ў расейскамоўную клясу. (more…)

Вучыцца па-беларуску ў Беларусі … Няўжо й тут у нас – невырашальная праблема!??


2010
01.21

А 10-00 раніцы 21.01.2010 у Жодзінскім судзе, у наместніцы старшыні суда, Тацяны Трацюк, прызначана паседжаньне (размова) па скарзе бацькоў Янкі Лапіцкага, які пасьля дыскрымінацыйнага Рашэньня за №928 Жодзінскага выканкаму быў прымусова пазбаўлены права на працяг гімназычнае адукацыі на роднай мове ў памяшканьні адзінае ў Жодзінскім рэгіёне Гімназыі №1, дзе ён навучаўся з 2002 году па беларускамоўнай праграме з прыярытэтным вывучэньнем ангельскае мовы. (more…)