Archive for March, 2010

Судзейская калегія Менаблсуда ў ролі адміністрацыйнага воргану … – у руках судзьдзі Далінчук


2010
03.30
Сродак правасудзьдзя ... !?

Сродак правасудзьдзя ... !?

Менскі абласны суд 29.03.2010 адхіліў скаргу Лапіцкіх на рашэньне Жодзінскага суда ад 11.02.2010.

Пры гэтым, судзьдзю Кулакову зусім не цікавіла аргумэнтацыя па Касацыйнае скарзе … Было бачна, што яе асабіста больш непакоіць “няправільная беларускамоўнасьць” заяўнікоў … !??
(more…)

Аб чым маўчыць міністар Радзькоў? альбо Красамоўны адказ без адказу…


2010
03.25

A.Радзькоў

На запыт грамадзянаў з Жодзіна Мінадукацыі Беларусі – адмаўляецца прадстаўляць інфармацыю …

Міністар Адукацыі М.Радзькоў у чарговы раз не адказаў на зварот бацькоў Янкі Лапіцкага, які па-ранейшаму пазбаўлены адукацыі на роднай мове ў Жодзінскай Гімназыі №1 (дырэктар Г.Каршун). (more…)

У той час, калі правы беларускамоўных грамадзянаў у Жодзіне працягваюць парушацца…


2010
03.20
Менаблвыканкам, Менск

Менаблвыканкам, Менск

Касацыйны разгляд скаргі бацькоў Янкі Лапіцкага на рашэньне гарадзкога Жодзінскага суда ад 11.02.2010 прызначаны на 10-00 29.03.2010.

Гэта паведамленьне паступіла 18.03.2010, пасьля адмовы судзьдзі Т.Трацюк прыняць да справы заўвагі на пратакол ад 03.03.2010. У пратаколе судовага паседжаньня пазаўнікі ўбачылі масу недакладнасьцяў. (more…)

Жодзіна-Менск: “Сыстэма суцэльнай карпаратыўнай безадказнасьці” …!?


2010
03.06

Казімір Фарына

05.03.2010 бацькі Янкі Лапікага з Жодзіна зноў зьвярнуліся да Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Папярэдні зварот, скіраваны на імя міністра Аляксандра Радзькова, зноў не дайшоў да адрэсату. На яго на гэты раз, фактычна, не адважыўся адказаць па сутнасьці нават намесьнік міністра, Казімір Фарына. Які толькі паведаміў заяўнікам аб пераадрасацыі заявы да начальніцы Галоўнага ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму, Таісы Данілевіч.
(more…)

Інфармацыя па справе ў Жодзіне не прадстаўляецца альбо проста зьнікае. А судзьдзі – ХТО!?


2010
03.04

Справа №2-10-2010 (12.02.2010 - да зьнікненьня зь яе дакумэнту)

Інфармацыя па справе аб абароне права на адукацыю беларускамоўнага вучня,  Янкі Лапіцкага, не прадстаўляецца кіраўніцтвам Гімназыі №1, але … Але, сэнсацыйнае зьнікненьне важнага працэсуальнага дакумэнту з судовае справы па гэтым пытаньні – таксама інфармацыя!
(more…)