Archive for May, 2010

Улады Жодзіна працягваюць парушаць права беларускамоўных грамадзянаў на атрыманьне адукацыі па-беларуску


2010
05.19
Jan Lapicki

Jan Lapicki

Стварыўшы праблему мясцовы выканкам не ўстане яе вырашыць самастойна. У той жа час, кіраўніцтва Жодзінскага ГАА не адрэагавала на прозьбу бацькоў Янкі Лапіцкага хадайніцтваваць перад вышэйшымі ўстановамі сыстэмы адукацыі й “вэртыкалі” ўлады для хутчэйшага вырашэньня Жодзінскае праблемы станоўчым чынам.

Бацькі прасілі аднавіць паўнавартаснае гімназычнае навучаньне для іхнага беларускамоўнага сына ў Гімназыі №1 горада Жодзіна да канца 2009-2010 навучальнага году й правесьці нармальную атэстацыю вучня, які з-за пазбаўленьня права на навучаньне па-беларуску ў 2009 годзе дагэтуль вымушаны займацца самастойна.

(more…)