Archive for September, 2010

Гародня: Суд над прафэсарам Алесем Астроўскім і грамадзкім праваабаронцам Уладзімерам Хільмановічам не адбыўся


2010
09.27
U. Khilmanovich

У. Хільмановіч

23 верасьня ў Гародні меўся адбыцца суд над вядомым навукоўцам, прафэсарам Алесем Астроўскім і ягонай жонкай Аксанай, а таксама грамадзкім праваабаронцам і журналістам Уладзімерам Хільмановічам. На іх былі заведзены адміністрацыйныя справы за арганізацыю пікета ў абарону беларускага школьніцтва, які быў зладжаны 2 верасьня перад будынкам гарвыканкаму. (more…)

Гародня: Уладзімера Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы


2010
09.20
Уладзімер Хільмановіч

У. Хільмановіч, Гародня

Гарадзенскі грамадзкі праваабаронца і журналіст Уладзімер Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну. Працэс па разглядзе адміністратыўнае справы адбудзецца ў чацьвер, 23 верасьня, а 10-й гадзіне. Грамадзкага актывіста будуць судзіць за ўдзел у пікеце 2 верасьня на цэнтральнай плошчы гораду. (далей – правапіс першакрыніцы)
(more…)

Сямейны пікет за беларускую школу


2010
09.03
Пікет супраць дыскрымінацыі, Гародня

Супраць моўнай дыскрымінацыі, Гародня

Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана ды іхныя дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.
(more…)