Archive for November, 2010

У справе рэпрэсаванага беларускамоўнага вучня ў Жодзіне запалена … сьвятло? Ці ўлады проста чарговы раз вырашылі “падсыпаць солі …”?!


2010
11.17
Адзьдзел адукацыі, Жодзіна

Адзьдзел адукацыі, Жодзіна

А можа й так, што перад наведваньнем Жодзінскага выканкаму Генэральным пракурорам Беларусі, Рыгорам Васілевічам, кіраўніцтва гораду вырашыла чарговы раз перастрахавацца дый адначасна – папрактыкавацца ў размовах з грамадзянамі “па-чалавецку” …

Сапраўды, “новая сытуацыя” нечым вельмі нагадвае ўжо вядомы нядаўні (з 2009 году) “стары выпадак”, калі Камісыя па справах непаўнагадовых Жодзінскага выканкаму вынесла станоўчае рашэньне аб аднаўленьні беларускамоўнага навучаньня для Яна Лапіцкага ў Гімназыі №1, аднак гэтае “аднаўленьне” працягнулася 4 дні й было спынена адным «таямнічым» тэлефонным званком зь Менску (!?) …
(more…)