Archive for March, 2013

Берасьцейскі футбольны клюб першы пачаў карыстацца роднай мовай


2013
03.31

Як адзначыў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Ігар Случак, футбольны клюб “Дынама-Брэст” падтрымаў зварот актывістаў кампаніі “Справаводзтва па-беларуску” аб пашырэньні выкарыстаньня роднай мовы. Футбалісты выйшлі на поле ў цішотках з надпісамі па-беларуску.
(more…)

Як забясьпечваюцца моўныя правы ў Салігорску


2013
03.22

Грамадзяне Салігорску зьвярнуліся да мясцовых уладаў з прапановай забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мовы з другой дзяржаўнай мовай – расейскай, як таго патрабуе артыкул 17 Канстытуцыі й закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.
(more…)

Гомель: суд адмовіўся правесьці разгляд справы на беларускай мове


2013
03.19

Гомельскі абласны суд 12 сакавіка адхіліў хадайніцтва жыхара вёскі Церуха Гомельскага раёну Мікалая Віцікава аб разглядзе ягонае справы на роднай беларускай мове. Судзьдзя ўдакладніў – ці валодае грамадзянін расейскай моваю, і, атрымаўшы станоўчы адказ, адхіліў хадайніцтва.
(more…)

Гомельская міліцыя ня ведае беларускай мовы


2013
03.19

Гомельскі актывіст дэмакратычнага руху Кастусь Жукоўскі 19 сакавіка накіраваў заяву ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія працуюць у службе «102». Актывіст скардзіцца, што міліцыя не рэагуе на вусныя заявы, а таксама не разумее роднай беларускай мовы.
(more…)

ФК «Дынама» (Бярэсьце): “Прозьвішчы футбалістаў на спартовай форме будуць па-беларуску”


2013
03.19

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніцтва футбольнага клюбу «Дынама» (Бярэсьце). (more…)

Прафэсар Лемцюгова: Не перавяліся дзяржаўныя чыноўнікі, якім не дае спакою ўсё беларускае


2013
03.12

Валянціна Лемцюгова і Ігар Карпенка

Адкрыты ліст намесьніку старшыні Мінгарвыканкаму Ігару Карпенку.

Паколькі я зьяўляюся ініцыятарам стандартызацыі беларускай тапаніміі па міжнародных стандартах, кіраўніком тэмы «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь», навуковым рэдактарам і адным з сааўтараў нарматыўнага тапанімічнага даведніку з той жа назвай, лічу сваім абавязкам сказаць сваё слова ў адказ на намеры І. Карпенкі, пазбаўленыя ўсялякай лёгікі й сэнсу. (далей – правапіс першакрыніцы)
(more…)