Archive for May, 2013

Беларуская мова загучыць у Эўрапарлямэнце


2013
05.30

Беларуская мова будзе гучаць у Эўрапейскім парлямэнце на пасяджэньнях працоўнай групы ў справах Беларусі ў Эўранэсьце. З такой прапановаю выступіў старшыня гэтай групы Яцэк Сарыюш Вольскі:
(more…)

У МЕНСКУ ПРАЙШОЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАЦЬКОЎСКІ СХОД (ФОТА)


2013
05.14

У Меснку прайшоў нацыянальны бацькоўскі сход, прысьвечаны праблемам беларускамоўнай адукацыі. У ім акрамя беларусазнаўцаў, пэдагогаў і актывістаў ТБШ прынялі ўдзел бацькі беларускамоўных дзяцей з розных куткоў Беларусі, якія на ўласным досьведзе пераканаліся ў тым, што на практыцы самыя лепшыя палажэньні заканадаўства ў галіне мовы ды адукацыі, а таксама цалкам канкрэтныя праграмы Міністэрства адукацыі ў гэтае сфэры ня дзейнічаюць альбо дзейнічаюць зусім наадварот. (more…)

ВЫДАНЬНЕ ГАЗЭТЫ ПА-БЕЛАРУСКУ – “УШЧАМЛЕНЬНЕ РАЎНАПРАЎЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ МОВАЎ”?


2013
05.06

Раённая газэта “Слонімскі весьнік”

Раённая газэта “Слонімскі весьнік”У лютым сябры слонімскай суполкі БХД у Слоніме сабралі 39 подпісаў пад зваротам да галоўнага рэдактара раённай газэты «Слонімскі весьнік» Кірыла Ляшчанкі з патрабаваньнем вярнуць на старонкі раёнкі родную мову, якую галоўны рэдактар цалкам зьнішчыў, замяніў яе на ресейскую. З 1939 года Слонімская раённая газэта заўсёды выходзіла па-беларуску.
(more…)