Archive for February, 2015

Фэстываль «Сьвята роднай мовы». Поўная праграма


2015
02.21

22 лютага (нядзеля) на двух паверхах бізнэс-клюбу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыюса, 4) адбудзецца вялікае «Сьвята Роднай Мовы». (more…)

Вінцук Вячорка: У Беларусі адна дзяржаўная мова — расейская


2015
02.21

Напярэдадні Дня роднай мовы, які адзначаюць 21 лютага, мы папрасілі мовазнаўцу і палітыка Вінцука Вячорку паразважаць пра сапраўднае значэньне заяваў кіраўніка дзяржавы наконт важнасьці беларускай мовы, ацаніць яе пашыранасьць у сфэры адукацыі і распавесьці пра прычыну моды на курсы беларускай мовы. (more…)

За плякаты да Дня роднай мовы — па 9 мільёнаў штрафу


2015
02.20

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Затрыманьне адбылося апоўдні ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плякатаў да Дня роднай мовы. (more…)

Мазырскі праваабаронца заклікае мясцовую ўладу прыняць меры для рэальнага забеспячэньня права на родную мову


2015
02.17

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун зьвярнуўся зь пісьмовым зваротам да старшыні Мазырскага райвыканкаму Яўгена Адаменкі і старшыні райсавету дэпутатаў Сяргея Гваздзя.Заяўнік заклікае мясцовых кіраўнікоў прыняць усе меры для рэальнага забесьпячэньня права грамадзян на родную мову. (more…)

Скаргу адносна немагчымасьці навучаньня па-беларуску Генеральная пракуратура пераслала ў Міністэрства адукацыі


2015
02.12

Бацькі вучняў былога беларускамоўнага кляса ў Баранавічах Тацьцяна й Алег Малашчанкі й Антаніна й Васіль Філіпчыкі атрымалі ліст з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь за подпісам старэйшага пракурора адзьдзела па нагляду за захаваньнем правоў і свабодаў грамадзянаў В.Г. Куксо. У ім паведамляецца, што Генеральная пракуратура перанакіроўвае зварот бацькоў аб жаданьні іх дзяцей навучацца па-беларуску ў Міністэрства адукацыі й просіць даць адказ зацікаўленым асобам і Генеральнаму пракурору. (more…)