Дэпутатам прапанавана ўнесьці зьмены ў Закон “Аб мовах”

2011
05.30
bel_mova

Гамяльчанін Ігар Случак, каардынатар кампаніі “Справаводзтва па-беларуску!”, накіраваў кожнаму з 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пэрсанальную прапанову ўнесьці зьмены ў Закон “Аб мовах”.

“У першым чытаньні парлямэнтам ужо прынятыя зьмены ў Закон “Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў”, якія абавязваюць даваць адказ на зварот на мове звароту, і таму мы вырашылі працягнуць супрацоўніцтва з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў”, – паведаміў Ігар Случак.

У лісьце, што быў дасланы, дэпутатам даецца прапанова аб унясеньні зьменаў у 28 артыкулаў Закона “Аб мовах”.

“Усе прапанаваныя зьмены можна абагульніць па аднаму галоўнаму крытэру: замест выразу “беларуская і (або) руская мова” прапануецца выраз “беларуская і руская мова”. Выкладаньне Закону “Аб мовах” менавіта ў такой рэдакцыі дазволіць дасягнуць сапраўднай роўнасьці дзвюх дзяржаўных моваў”, – лічыць актывіст.

На працягу месяца з моманту атрыманьня звароту Ігара Случака дэпутаты мусяць выказаць свой пункт погляду на прапанаваныя зьмены Закона “Аб мовах”.

“Я лічу, што ўнясеньне гэтых зьменаў дастаткова магчымае, бо калі ў адпаведнасьці з дадзенымі прапановамі былі ўнесены зьмены ў Закон “Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў”, дык дэпутатам нічога не перашкаджае ўнесьці адпаведныя зьмены і ў Закон “Аб мовах”, бо прэцэдэнт ужо ёсьць”, – адзначыў Ігар Случак.

Нагадаем, у межах кампаніі “Справаводзтва па-беларуску!” актывіст абараняе родную мову й правы тых, хто таксама лічыць яе роднай. Маладзён дасылае звароты ў раённыя й гарадзкія выканаўчыя камітэты з прапановай перакладу справаводзтва на беларускую мову.

Паводле spring96.org

Tags:

4 Responses to “Дэпутатам прапанавана ўнесьці зьмены ў Закон “Аб мовах””

  1. Shanna Ends says:

    I have been browsing on-line greater than three hours today, but I never discovered any attention-grabbing article like yours. It is beautiful value enough for me. Personally, if all website owners and bloggers made just right content material as you did, the internet can be a lot more useful than ever before.

  2. You actually make it seem so easy with your presentation but I find this matter to be really something which I think I would never understand. It seems too complex and very broad for me. I’m looking forward for your next post, I’ll try to get the hang of it!

  3. Stormy says:

    This article is a home line, pure and simple!

  4. Betty says:

    Like the blog

Your Reply