Трусаў: Расея хоча зрабіць незваротнай русыфікацыю Беларусі

2011
09.24
trusau_3

Алег Трусаў, cтаршыня ТБМ, Менск

Фонд “Русский мир” прапанаваў ураду Расеі распрацаваць мэтавую дзяржпраграму падтрымкі расейскай мовы за мяжой. У першую чаргу – ва Украіне, Малдове ды, як ні дзіўна, у Беларусі. Распрацоўкай дакумэнту зоймецца фэдэральная агенцыя “Россотрудничество”. (далей – правапіс першакрыніцы)

Старшыня Таварыства Беларускай мовы Алег Трусаў лічыць, што разам са зразумелай занепакоенасцю за цяперашні стан расійскай мовы, расіянамі кіруюць і традыцыйныя імперскія амбіцыі.

– Пачынаюцца імперскія гульні. І асабліва ідзе змаганне за Украіну. Расійцы ўкідваюць велізарныя грошы, каб зрабіць другую мову дзяржаўную – рускую. Ну а Беларусь – як бы за кампанію, каб крыўдна не было. На Беларусі ўсё робяць беларускія ўлады. Некаторыя так шчыруюць, што не трэба ім ніякія прэміі даваць, можна ордэн даваць Андрэя Первазваннага за русіфікацыю Беларусі. Задача, як мага больш зрабіць русіфікатарскіх намаганняў пакуль не памянялася ўлада.

Самым адэкватным адказам на ініцыятывы Усходу ці каго іншага Алег Трусаў лічыць прыняцце закону, які б бараніў беларускую мову за мяжой, папулярызаваў бы яе, прапісаў бы ўмовы стварэння Цэнтраў беларускай мовы у сумежных краінах.

Паводле Радыё Рацыя

Tags: , ,

2 Responses to “Трусаў: Расея хоча зрабіць незваротнай русыфікацыю Беларусі”

  1. Wilbur Kulis says:

    Howdy! Would you mind if I share your blog with my twitter group? There’s a lot of folks that I think would really appreciate your content. Please let me know. Cheers

  2. Hi my friend! I wish to say that this article is awesome, great written and include almost all important infos. I would like to peer extra posts like this .

Your Reply