Аб’явы ў менскім мэтро перавялі на расейскую мову

2011
11.30
20110104_proletarskaya

У вагонах мэтро аб’явы аб неабходнасьці быць узаемна ветлівымі перавялі на расейскую мову.

«Бо мэтро праходзіць праз вялікія транспартныя артэрыі – аўтавакзал, чыгуначны вакзал, і далёка не ўсе госьці сталіцы могуць зразумець па-беларуску», – сказаў «Нашай Ніве» начальнік электрадэпо «Маскоўскае» Андрэй Міхайлоўскі.

На пытаньне, ці няма ў плянах увядзеньня для турыстаў і ангельскай вэрсыі прызыву саступаць месца цяжарным жанчынам ды пэнсыянэрам, начальнік адказаў, што «аб’ява павінна прагучаць, пакуль цягнік стаіць. Калі мы пачнем дубляваць, пераклад будзе складана пачуць праз грукат у тунэлі».

Іншыя аб’явы, назвы станцый будуць і надалей аб’яўляцца па-беларуску, кажа Міхайлоўскі.

Чаму тады менавіта гэтую абвестку вырашылі перакладаць?

«Мы мелі шэраг скаргаў – моладзь не рэагуе на заклікі аб узаемаветлівасьці», – апраўдваецца Міхайлоўскі. І вінаватая тут, вядома ж, беларуская мова.

Паводле charter97.org

Tags: , , ,

5 Responses to “Аб’явы ў менскім мэтро перавялі на расейскую мову”

  1. Magnificent items from you, man. I have take note your stuff prior to and you are simply too wonderful. I actually like what you’ve got right here, certainly like what you are saying and the way in which during which you say it. You’re making it enjoyable and you continue to take care of to keep it wise. I can’t wait to learn far more from you. That is actually a wonderful web site.

  2. This is very interesting, You’re a very skilled blogger. I’ve joined your rss feed and look forward to seeking more of your great post. Also, I’ve shared your website in my social networks!

  3. Basil Sesay says:

    An interesting discussion is price comment. I feel that you should write more on this matter, it might not be a taboo topic however typically persons are not sufficient to talk on such topics. To the next. Cheers

  4. Spud says:

    Deep thought! Thanks for contributing.

  5. Benjamin Franklin: “Well done is better than well said.”

Your Reply