Гомельскі студэнт прапаноўвае судзьдзям абараніць беларускую мову

2011
12.05
Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак зьвярнуўся з пэрсанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі.

Ён прапанаваў судзьдям падтрымаць зьмены у закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што прадугледжваюць магчымасьць роўнага ўжываньня беларускай і расейскай моваў у судовым справаводзтве ды іншых сфэрах сыстэмы юстыцыі.

Традыцыйна ў першую нядзелю сьнежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста, і гэта была добрая нагода нагадаць судзьдзям, што абарона правоў усіх грамадзянаў Беларусі, у тым ліку і беларускамоўных, зьяўляецца іх прыярытэтнай задачай. Але зараз беларускамоўныя грамадзяне маюць менш правоў за іхных рускамоўных суайчыннікаў, і гэту несправядлівасьць варта зьмяніць, – кажа Ігар Случак. – Трэба меркаваць, што судзьдзямі ў Беларусі зьяўляюцца лепшыя прадстаўнікі юрыдычнай прафэсыі й таму, спадзяюся, зварот ня будзе пакінуты без увагі й прапановы будуць падтрыманыя й разгледжаныя”.

Грамадзкі актывіст даслаў судзьдзям новыя рэдакцыі 11 артыкулаў закону “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што так ці інакш зьвязаныя з сыстэмай юстыцыі. Ім было прапанавана разгледзець гэтыя праўкі ды ад свайго імя прапанаваць іх дэпутатам Парлямэнту.

Зваротам да судзьдзяў “Справаводства па-беларуску!” працягвае кампанію прыцягненьня ўвагі да неабходнасьці ўнясеньня зьменаў, скіраваных на абарону беларускай мовы, у законы “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, “Аб абароне правоў спажыўцоў” і “Аб рэкляме”.

У адпаведнасьці з законам “Аб зваротах грамадзянаў” Случак просіць судзьдзяў прадставіць меркаваньні па ягонай прапанове пісьмова, а таксама справаздачу аб дзеяньнях, што былі прынятыя.

Нагадаем, гомельскі студэнт змагаецца за зьмену Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і прапаноўвае ўнесьці праўкі, згодна з якімі весьці афіцыйную эдакументацыю было б абавязкова ня толькі на расейскай, але й на беларускай мове.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Tags: , ,

6 Responses to “Гомельскі студэнт прапаноўвае судзьдзям абараніць беларускую мову”

  1. Ekologist says:

    Традыцыйна ў першую нядзелю сьнежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста, і гэта была добрая нагода нагадаць судзьдзям, што абарона правоў усіх грамадзянаў Беларусі, у тым ліку і беларускамоўных, зьяўляецца іх прыярытэтнай задачай. Але зараз беларускамоўныя грамадзяне маюць менш правоў за іхных рускамоўных суайчыннікаў, і гэту несправядлівасьць варта зьмяніць, – кажа Ігар Случак. – Трэба меркаваць, што судзьдзямі ў Беларусі зьяўляюцца лепшыя прадстаўнікі юрыдычнай прафэсыі й таму, спадзяюся, зварот ня будзе пакінуты без увагі й прапановы будуць падтрыманыя й разгледжаныя”.
    +1

  2. Suzy Sigwart says:

    Hello there, simply was aware of your weblog via Google, and located that it’s really informative. I’m gonna watch out for brussels. I’ll be grateful should you continue this in future. Numerous other people can be benefited out of your writing. Cheers!

  3. I found your blog website on google and check a few of your early posts. Continue to maintain up the very good operate. I simply further up your RSS feed to my MSN Information Reader. Looking for ahead to reading extra from you afterward!…

  4. I’m truly enjoying the design and layout of your site. It’s a very easy on the eyes which makes it much more pleasant for me to come here and visit more often. Did you hire out a developer to create your theme? Excellent work!

  5. Juli Marte says:

    I think this is one of the most important info for me. And i’m glad reading your article. But want to remark on some general things, The website style is perfect, the articles is really great : D. Good job, cheers

  6. Hey! Do you use Twitter? I’d like to follow you if that would be okay. I’m undoubtedly enjoying your blog and look forward to new posts.

Your Reply