У Гомелі суд над актывістам БХД перанесьлі з-зя няведаньня судзьдзёй беларускай мовы

2012
02.06
Васіль Такарэнка, Гомель

Васіль Такарэнка, Гомель

У Гомелі суд над актывістам аргкамітэту па стварэньні Партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Васілём Такарэнкам перанесьлі з-за таго, што судзьдзя Савецкага раёну Гомеля насуперак заканадаўству ня ведае беларускай мовы.

Суд павінен быў адбыцца 19 студзеня, але з-за адзначанага факту паседжаньне было перанесенае на 2 лютага, распавёў удзельнік.

Васіля Такарэнку затрымалі 31 сьнежня 2011 году за пяць хвілінаў да Новага году на галоўнай плошчы горада пасьля таго, як ён зьвярнуўся па-беларуску да міліцыянтаў.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь Лета

Tags: , , , ,

Your Reply