Пісьменьнікі рашуча выказаліся супраць ганьбаваньня й дыскрымінацыі беларускай мовы

2012
03.15
...

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў абурэньне пазыцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

13 сакавіка ў беларускіх СМІ была апублікаваная запіска для службовага карыстаньня на імя старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму К.А.Сумара, у якой “во исполнение поручений Главы государства, данных 24 февраля 2012 г. в ходе совещания по итогам проведения финала Национального телевизионного музыкального проекта “Еврофест”” ад імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.М.Радзькова патрабавалася: “принять конкретные меры по недопущению проведения руководителями государственных органов, иных организаций политики принудительной белорусификации и искусственного сокращения использования русского языка в их деятельности”.

ГА ”Саюз беларускіх пісьменьнікаў” выказвае абурэньне такой пазыцыяй уладаў адносна беларускай мовы.

Пра якую “прымусовую беларусыфікацыю” можа весьціся гаворка, калі паводле апошніх статыстычных дадзеных сытуацыя зь беларускай мовай у краіне катастрафічная? Так, у параўнаньні зь 1999 годам колькасьць беларусаў, якія карыстаюцца роднай мовай скарацілася з 36,70% (ад агульнай колькасьці насельніцтва) да 23,43% у 2009 г. За апошнія 15 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, скарацілася з 40,6% да 19%. Да гэтага часу ў Рэспубліцы Беларусь няма нацыянальнага ўнівэрсытэту зь беларускай мовай навучаньня …

Сакратарыят ГА “СБП” рашуча выказваецца супраць ганьбаваньня й дыскрымінацыі беларускай мовы высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі й заклікае іх няўхільна выконваць палажэньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якой беларускай мове гарантаваны дзяржаўны статус.

15 сакавіка 2012 г.

Tags: ,

One Response to “Пісьменьнікі рашуча выказаліся супраць ганьбаваньня й дыскрымінацыі беларускай мовы”

  1. ДУМАЕЦЦА “белая русь” і ейны “правільна арыентаваны павадыр” зь мінадукацыі – зусім не беларускія суб’екты на тэрыторыі Беларусі … Дый, так званае, “вышэйшае кіраўніцтва” утворанага тут “калгасу” … – у паўнейшым неадэкваце адносна нацыянальных каштоўнасьцяў, каранёў і запаветнае спадчыны (продкаў Ліцьвінаў) … на зямлі БЕЛАРУСКАЙ … ((( Альбо яны проста здаюць краіну, бо зьяўляюцца нозьбітамі артадаксальнага постсавецкага й вялікадзяржаўна-расейскага мэнталітэту ды ва ўмовах поўнага разбурэньня Канстытуцыйнага праўнага поля – пачынаюць рабіць гэта без аглядкі на наступствы й адпаведную адказнасьць па законе … ((( У любым выпадку, гэта – спраўдная ГАНЬБА, чарговая праява таго намэнклятурнага злачынчтва, якое робіцца на зямлі беларускай супраць беларускага народу, ягоных нацыянальных сьвятыняў і беларускай дзяржаўнайсьці навогул…!!!

Your Reply