Случак раскажа ў Варшаве пра “Справаводзтва па-беларуску”

2012
03.17
...

У 2009 годзе гамяльчук Ігар Случак заснаваў грамадзянскую кампанію “Справаводзтва па-беларуску” і пачаў рассылаць лісты ў адміністрацыі гарадоў, раёнаў і абласьцей, міністэрствы й дэпутатам беларускага парлямэнту з прапановамі больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову ў іхнае дзейнасьці.

У выніку, летась, дзякуючы ягоным намаганьням, беларускі парлямэнт прыняў праўку ў закон «Аб зваротах грамадзянаў», якая абавязала чыноўнікаў адказваць на той мове, на якой прыйшоў зварот у дзяржаўную ўстанову. Досьвед працы Ігара Случака зацікавіў беларускія грамадзкія аб’яднаньні. На гэтым тыдні Ігар выступіць са спавешчаньнем пра сваю ініцыятыву на канфэрэнцыі ў Варшаве.

– Мяне запрасілі на канфэрэнцыю, якая адбудзецца 15-16 сакавіка, хоць я і не грамадзкая арганізацыя, а прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы. Але мяне папрасілі распавесьці пра кампанію “Справаводзтва па-беларуску” – якія ейныямэты, якія дасягненьні, і абмеркаваць зь іншымі ўдзельнікамі, як можна разьвіваць беларускую мову й культуру ды навогул нейкую дзейнасьць у Беларусі.

З 2008 года Ігар Случак навучаецца на юрыдычным факультэце Тартускага ўнівэрсытэту ў Эстоніі. Сёлета ён атрымаў прэмію Маладога Фронту “Люблю Беларусь” у намінацыі “Беларусызацыя”.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Фота old.3dway.org

Your Reply