Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце ў дзеяньні

2012
03.29

У Бялыніцкім раёне пры правядзеньні раённых алімпіядаў па сусьветнай гісторыі вучні школаў зь беларускай мовай навучаньня вымушаныя былі выконваць заданьні й даваць адказы на расейскай мове. (далей – правапіс першакрыніцы)
Беларускамоўных варыянтаў заданняў па гісторыі “сеяльнікі разумнага, добрага, вечнага” з Бялыніцкага РАНА нават не падрыхтавалі. Між тым, лічыцца, што ўсе вясковыя школы ў Бялыніцкім раёне з’яўляюцца школамі з беларускай мовай навучання.

Алімпіяды па гісторыі для вучняў розных класаў школ Бялыніцкага раёна прайшлі на базе СШ № 2 гарадскога пасёлка Бялынічы 28 сакавіка.

“ Я разумеў не ўсе пытанні, бо шмат якія тэрміны адрозніваюцца ад таго, чаму нас вучылі ў школе, – кажа адзін з удзельнікаў алімпіяды па гісторыі, вучань 5-га класа Машчаніцкай сярэдняй школы. – Не ведаю, чаму нельга было задаваць пытанні па-беларуску. Праўда, нам настаўніца, калі рыхтавала да алімпіяды, казала, што трэба будзе адказваць па-руску. Наогул нашы настаўнікі кажуць, што да ўсіх прадметных алімпіяд, акрамя алімпіяды па беларускай мове, рыхтавацца трэба па-руску, бо пытанні будуць на рускай мове”.

Сумна, што ў краіне, якая называецца Рэспублікай Беларусь, беларуская мова выцясняецца з ужытку нават у тых школах, дзе яна задэкларавана як мова навучання…

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Tags: ,

Your Reply