Правы беларускамоўных пакупнікоў лабіруюць гомельскія актывісты

2012
04.30

Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!” распачала новую кампанію па папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўваньня й рэклямы – “Тут абслугоўваюць і па-беларуску!”.

Была распрацаваная спэцыяльная налепка, якая вытрымлівае й неспрыяльнае надвор’е, – жадаючыя могуць наляпіць яе на сваю краму, шапік ці на дзьверы працоўнага месца. (далей – правапіс першакрыніцы)

“Гэту ідэю падказаў мне беларус, прыхільнік “Справаводства па-беларуску!” з Канады, што пражывае ў Квэбэку. Гэта франкамоўная правінцыя, але ўсё ж там сітуацыя падобна да беларускай – па змоўчванні выкарыстоўваецца англійская мова. Для таго, каб тыя, каму карыстацца французскай зручней, адчувалі сябе больш упэўнена, на ўстановах абслугоўвання таксама налепліваюць адпаведныя налепкі – “Тут абслугоўваюць і па-французку”. У нас тая ж самая мэта – дапамагчы людзям – і пакупнікам, і прадаўцам пераадолець моўны бар’ер, каб беларускамоўныя без стрэсу маглі ў побытавых справах выкарыстоўваць беларускую мову. Наша мэта не заляпіць усё гэтымі налепкамі, бо гэта дыскрэдытуе саму ідэю, а ў кожным выпадку дамаўляцца з уладальнікам аб магчымасці размяшчэння налепкі. Такім чынам можна будзе пазбегнуць нязручнасцей і адваротнай рэакцыі, а мы будзем упэўнены, што дакладна ў гэтым месцы па-беларуску беларуса абслужыць здолеюць”, – распавёў жыхар Гомеля, аўтар ідэі ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!” Ігар Случак.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Tags: , ,

Your Reply