Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы

2012
05.02

Агучваньне прыпынкаў на беларускай мове вярнулася ў бабруйскія тралейбусы. Нагадаем, што нядаўна некаторыя жыхары горада былі моцна абураныя русіфікацыяй гэтага віду транспарту й нават пачалі звяртацца за тлумачэньнямі ў тралейбусную адміністрацыю. (далей – правапіс першакрыніцы)

Вялікае абмеркаванне гэтай тэмы адбылося і ў мясцовых электронных СМІ.
Намеснік дырэктара ўпраўлення Мікалай Буднік патлумачыў у апошнім нумары газеты “Коммерческий курьер”, што змена мовы адбылася “з-за збоя ў старых машынах”, і што зараз у тралейбусах усталёўваюць новыя моўныя інфарматары. Таксама ён адзначыў, што дзеля ліквідацыі праблемы супрацоўнікі парка працавалі ў начныя змены.
Моўныя памылкі у фанаграме Мікалай Буднік пракаментаваў так: “Па-мойму, гэта можа пачуць толькі знаўца беларускай мовы”.
Ці паўплывалі на вяртанне мовы ў тралейбусы звароты грамадзян, невядома. Намеснік дырэктара тралейбуснага ўпраўлення заявіў, насуперак сцвярджэанням мясцовых прыхільнікаў беларускай мовы, што такіх зваротаў было ўсяго тры.

Паводле spring96.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Tags: ,

Your Reply