«Справаводзтва па-беларуску!» просіць футбольныя клюбы больш шырока ўжываць беларускую мову

2013
02.10
...

Як паведамляе spring96.org, актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Справаводзтва па-беларуску!» напярэдадні пачатку чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе зьвярнуліся да дванаццаці клюбаў-удзельнікаў чэмпіянату з прапановаю больш шырока ўжываць беларускую мову падчас арганізацыі, правядзеньня й асвятленьня матчаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

й spring96.org
Каардынатар «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак нагадвае, што ў час мінулага чэмпіянату актывісты ўжо звярталіся з падобнай ініцыятывай да клубаў і атрымалі станоўчыя водгукі. Але іх рэалізацыя была адкладзена, матывуючы гэта тым, што сезон ужо пачаўся, і ўносіць нейкія змены ў арганізацыю альбо цяжка, альбо немагчыма. «Але нам было ад некаторых клубаў дадзена абяцанне, што ў новым сезоне нашы прапановы ў тым ці іншым выглядзе будуць падтрыманы. Зараз мы вырашылі нагадаць футбалістам аб іх слове, спадзяюся, яны яго стрымаюць», – адзначыў Ігар Случак.

Сярод іншага было прапанавана наносіць на форму футбалістаў іх прозвішчы па-беларуску, на роднай мове праводзіць гукавое суправаджэнне гульняў на дамашніх стадыёнах, зрабіць беларускамоўную версію сайтаў, праводзіць прэсавыя канферэнцыі па-беларуску, а таксама больш шырока ўжываць беларускую мову па-за гульнёй і ў стасунках з прэсай.

Таксама ў звароце да кіраўніцтва футбольных клубаў актывісты грамадзянскай ініцыятывы нагадалі, што футбол – гэта той спорт, які прыцягвае ў Беларусі найбольшую колькасць прыхільнікаў. «Але акрамя гэтага, гэта і той спорт, што мае прамы ўплыў на фарміравання патрыятычнага складу характару, любові да Радзімы, родных мясцін. Гэта той спорт, што гуртуе народ. А ў Беларусі гэты народ – беларусы, і мова гэтага народу – беларуская. У вас ёсць магчымасць уплываць на тое, каб беларускай мовы ў Беларусі было болей», – гаворыцца ў звароце.

Заяўнікі лічаць, што рэалізацыя іх прапаноў не прынясе затрат, але дазволіць не толькі падвысіць патрыятызм сярод беларусаў, пашырыць выкарыстанне беларускай мовы, але і падвысіць цікавасць да чэмпіянату, а гэта, ў сваю чаргу – больш прададзеных квіткоў і рэкламы – прамая выгада для клуба.

У часе перапіскі ўжо атрыманыя некаторыя адказы – гл. тут

Паводле www.licviny.info і

Tags: ,

One Response to “«Справаводзтва па-беларуску!» просіць футбольныя клюбы больш шырока ўжываць беларускую мову”

  1. Даўно час … вяртацца да каранёў… – ствараць сваю інфапрастору, не пераймаць, а авалодваць сваім, ўдасканальваць і пашыраць свае ўласныя здабыткі, станавіцца самімі сабою …

Your Reply