КОНКУРС «КЛІПзаМОВА» – БЯСПЛАТНЫ КЛІП НА ПЕСЬНЮ ПА-БЕЛАРУСКУ

2013
02.27

Арт Сядзіба ды відэастудыя «Ideas» распачынаюць сумесны творчы конкурс «КЛІПзаМОВА» сярод гуртоў і выканаўцаў, якія сЬпяваюць па-беларуску.

Патрабаваньні:
— прымаюцца толькі цалкам аўтарскія песьні, выкананыя на беларускай мове;
— стыль песьні не мае значэньня;
— прымаецца толькі адна песьня ад гурта ці выканаўцы;
— песьня павінна быць студыйнай якасьці і не старэйшай за паўгады ад запісу ці рэлізу.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць песьню на беларускай мове з кароткім апісаньнем гурта ці выканаўцы, спасылкамі на сайт ці сацыяльныя рэсурсы і кантактнымі дадзенымі на электронны адрас: artsiadziba@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак: 3 сакавіка 2013 году.

Паводле разсылкі belngo.info

Tags: , ,

One Response to “КОНКУРС «КЛІПзаМОВА» – БЯСПЛАТНЫ КЛІП НА ПЕСЬНЮ ПА-БЕЛАРУСКУ”

  1. […] паведамляе mova.prava-by.info Арт Сядзіба ды відэастудыя «Ideas» распачынаюць сумесны […]

Your Reply