Беларуская мова выратавала школу ў Залуках

2013
10.12

Пачатковая непублічная школа ў Залуках адзначыла сваё пяцігодзьдзе. Пляцоўку ўлады гміны хацелі зачыніць па эканамічных матывах. Дзякуючы сацыяльна актыўным жыхарам вёскі, ужо пяць гадоў школай пасьпяхова кіруе Таварыства “Залукі над Супрасляй”.

Як адзначыла старшыня таварыства Ірэна Каранкевіч, дзякуючы школе разьвіваецца таксама вёска.

– Гэта ня толькі школа – гэта цэнтар культуры ў нас. Мы зьвязаныя з гэтай школай. Я вучылася ў гэтай школе, мае дзеці, мае ўнукі вучацца. Мы будзем рабіць у тым кірунку, каб яна й далей была. 100 адсоткаў дзяцей у нас вучацца беларускай мове. Мы атрымліваем датацыю і нам хапае грошай.

Сьвяткаваньне 50-годзьдзя школы было спалучанае з вучнёўскай прысягай першаклясьнікаў.

Паводле Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Tags: ,

Your Reply