Салігорск: Сябры ТБМ патрабуюць выкананьня закону “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”

2013
10.05
...

Сябры салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” зьвярнулі ўвагу мясцовых чыноўнікаў на парушэньне закону “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”.

У адпаведнасьці з артыкулам 17 Закону, найменьні геаграфічным аб’ектам у Рэспубліцы Беларусь прысвойваюцца на беларускай мове. Перадача іх на рускую мову магчыма толькі шляхам транслітэрацыі.

“На вялікі жаль, значная колькасць інфармацыйных шыльдаў на будынках гораду з назвамі салігорскіх вуліц выкананыя не на беларускай мове, а на рускай і да таго ж з парушэньнем правілаў транслітэрацыі,” – сьцьвярджаюць аўтары звароту. У якасьці прыкладу прыводзяцца Кастрычніцкая ды Чыгуначная вуліцы, якія на гарадзкіх будынках пазначаныя як “Октябрьская” і “Железнодорожная”.

Сябры ТБМ просяць прывесьці назвы шыльдаў на будынках у адпаведнасьць зь дзеючым заканадаўствам.

Паводле licviny.info

Tags: , , , ,

Your Reply