Баранавічы: праабаронца Сяргей Гоўша адстойвае сваё права на карыстаньне беларускай мовай у банкаўскай сфэры

2014
05.13

150_belarusbankkПраваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст з Адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”, філіял № 802, за подпісам дырэктара А.Ф. Навіцкага, у якім паведамляецца, што банк разгледзеў яго зварот па пытаньні плацяжоў і выкарыстаньня беларусай мовы пры абслугоўваньні кліентаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Найперш банкаўскі чыноўнік падрабязна распавёў Сяргею Гоўшы пра працу “Беларусбанка” аб развіцці і ўдасканаленні адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) для аплаты паслуг. А што тычыцца беларускай мовы пры абслугоўванні клінтаў, то спадар Навіцкі паведаміў у сваім адказе, што, “…кіруючыся нарматыўна-прававой базай Рэспублікі Беларусь, банк мае права пры аказанні паслуг насельніцтву выкарыстоўваць адну з дзяржаўных моў РБ – беларускую ці рускую”.

– Але артыкул 50 Канстытуцыі гарантуе, што кожны грамадзянін мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. У рэальных жыцці ў нас ўсё выглядае зусім інакш. Я не магу адправіць ці надрукаваць якую-небудзь банкаўскую паперку на беларускай мове, бо супрацоўнікі банка скардзяцца на нястачу беларускага шрыфта ў кампутарах. Аб гэтым я і пісаў кіраўніцтву банка і спадзяваўся, што яго ім установяць, і можна будзе свабодна карыстацца роднай мовай для аплаты паслуг. Але замест канкрэтнай працы па пашырэнні беларускай мовы ў банкаўскай сферы мне даслалі звычайную адпіску, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Грамадскі актывіст мае намер адстойваць сваё права карыстацца роднай мовай далей.

Паводле spring96.org

Tags: , ,

Your Reply