Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Жодзіне (фота, відэа)

2015
03.22


Сустрэча зь вядомым праваабаронцам, кіраўніком ПЦ “Вясна”, пісьменьнікам, амніставаным палітзьняволеным Алесем Бяляцкім прайшла 21 сакавіка 2015 г. у Жодзіне.

Алесь Бяляцкі распавёў жодзінцам пра тое, як ён пачаў сваю пісьменніцкую творчасьць з-за кратаў у Жодзінскай турме №8, у якой напісаў першыя свае два творы ў няволі.

Падчас сутрэчы ўзьнімаліся розныя пытаньні. На іх гучалі ясныя й шчырыя адказы. Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кніжкі аўтара. Кожнаму, хто асабіста зьвярнуўся да праваабаронцы, кніжкі былі падпісаныя самім аўтарам.

У дар Жодзінскай гарадзкой бібліятэкі таксама было перададзена некалькі эксзэмпляраў літаратурных твораў пісьменьніка. Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы аднавілі сваё сяброўства ў ТБМ імя Ф.Скарыны праз запаўненьне анкетаў і напісаньне заяваў.

Нагадаем, што Жодзінская гарадзкая арганізацыя 10 гадоў назад згубіла свой афіцыйны статус пасьля спыненьня рэгістрацыі гарвыканкамам і не прызнаньня ім афіцыйна існуючай на той час юрыдычнай адрэсы ў памяшканьні па пр.Ф.Скарыны ў Жодзіне.

Відэа пачатку сутрэчы (частка 1) можна ўбачыць тут:

ФОТАРЭПАРТАЖ

Алесь ЛЕТА

Фота, відэа: А.Лапіцкі; дапамога: С.Лапцікая

AlVistud

Licviny-INFA

Tags: , , , ,

Your Reply