Салігорск: БГК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне

2015
03.26

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Гэльсынскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў у рэгіёне.

Вынікі грамадзкага маніторынгу будуць накіраваныя ў ворганы ўлады мясцовага й нацыянальнага роўняў, у тым ліку кіраўніку краіны.

Каардынатарам праэкту выступае вядомы салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка.

Праца над дакладам была распачатая амаль год назад. Першая стадыя маніторынгу – вывучэньне адпаведнай праўнай базы – была скончаная яшчэ ў мінулым годзе. У гэтым годзе пры падтрымцы салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” мы завершылі, так бы мовіць, палявыя працы. Абыйшлі вызначаныя ўстановы гораду, сабралі факталягічны матэрыял, – тлумачыць праваабаронца. – Цяпер праца ўвайшла ў фінальную стадыю. Гэта сыстэматызацыя сабранага матэрыялу, аналіз атрыманых дадзеных і выпрацоўка рэкамэндацыяў уладам па зьмяненьні сытуацыі. Не хацелася б загадваць, але плянуем у бліжэйшыя тыдні перадаць усім зацікаўленым бакам гатовы даклад.

Прадстаўнікі БГК заяўляюць, што даклад будзе прадстаўлены для азнаямленьня ў Адміністрацыю Прэзыдэнта, абедзьвюм палатам Нацыянальнага Сходу, профільным міністэрствам, старшыням Мінскага аблвыканкаму ды абласной Радзе дэпутатаў, старшыням Салігорскага райвыканкаму й мясцоваай Рады дэпутатаў. Ужо традыцыйна даклад атрымаюць грамадзкія арганізацыі й бібліятэкі раёну. Таксама кожны жадаючы зможа азнаёміцца з вынікамі маніторынгу на афіцыйным сайце БГК.

Паводле spring96.org

На фота – Прадстаўнік БГК з Солігорску Леанід Мархотка

Дапрацоўка фота: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Tags: , , , , , ,

One Response to “Салігорск: БГК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне”

Your Reply