Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзьвюх дзяржаўных моў

2015
03.30

Новы выпуск праваабарончага відэапраекту “Кухня TV” прысьвечаны праблематыцы роўнасьці дзьвюх дзяржаўных моў. У абмеркаваньні прымаюць ўдзел намесьнік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня юрыдычнай камісыі БГК Гары Паганяйла, а таксама мовазнаўца Зьміцер Саўка.

У выніку рэферэндуму 1995 года, ініцыяванаму першым прэзідэнтам Беларусі, расейская мова атрымала статус другой дзяржаўнай мовы. Дзьвюхмоўе павінна азначаць абсалютную роўнасьць беларускай і рускай мовы. Але што мы маем на практыцы? Правааабронцы канстатуюць дыскрымінацыю беларускай мовы ў параўнаньні зь расейскай як на ўзроўні заканадаўства, так і на ўзроўні практыкі яго выкарыстаньня.

Нягледзячы на пэўны ўздым і папулярнасьць беларускамоўных курсаў у апошнія гады, усё ж беларуская незалежная дзяржава не надта зацікаўленая ў тым, каб яе грамадзяне сталі актыўнымі носьбітамі мовы адметнасьці сваёй краіны. На дадзеным этапе ўлады проста не перашкаджаюць. А калі б дзяржаўная палітыка была накіраваная на разьвіцьцё нацыянальнай мовы, калі б чыноўнікі згодна закону “Аб дзяржслужбе” карысталіся нароўне абедзьвюма дзяржаўнымі мовамі?!

Відэа глядзець ТУТ

Паводле spring96.org

Tags: ,

Your Reply