Алег Трусаў: Ад слоў да справы ўлада пераходзіць не жадае

2015
03.01

trusau_3Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны атрымала адказ зь Міністэрства адукацыі на зварот пра стварэньне Нацыянальнага ўніверсітэту з навучаньнем на беларускай мове.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што зварот быў накіраваны ў Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта. Але яго перанакіравалі ў Міністэрства адукацыі. Ведамства на 3,5 старонках падрыхтавала справаздачу з пералікам «устаноў, якія ўносяць значны ўклад у разьвіцьцё беларускай мовы і культуры», паведамляе, што ў «кожнай установе вышэйшай адукацыі выкладаецца абавязковая дысцыпліна «Беларуская мова» і што «выдаюцца вучэбныя дапаможнікі на беларускай мове».

Каментуе адказ Алег Трусаў:

– Пакуль што ўлада ад слоў да справы пераходзіць не жадае. Слоў шмат прыгожых, а вось спраў пакуль няма. Унівэрсітэт ім не патрэбны, і нават факультэт, дзе цалкам усё было б па-беларуску, не патрэбны. Нават гісторыю і геаграфію Беларусі, нягледзячы на выказваньні кіраўніка дзяржавы, па-ранейшаму ў асноўным выкладаюць па-руску. А тыя настаўнікі, якія ўсё ж такі выкладаюць, не маюць падручнікаў. Немагчыма купіць падручнік па гісторыі Беларусі па-беларуску.

Паводле Алега Трусава, у справаздачы Міністэрства адукацыі «замаскіраваны» і адказ па сутнасьці: «Стварэнне асобнага беларускамоўнага факультэта ў БДУ не дазволіць якасна арганізаваць вучэбны працэс пры наяўнасьці рознапрофільных спецыяльнасьцяў і спецыялізацый». А завяршаецца справаздача прапановай, у выпадку нязгоды, абскарджваць адказ у парадку, прадугледжаным законамі.

Паводле www.racyja.com Антон Разумоўскі,

Tags: , , ,

Your Reply