Алег Трусаў заклікае даць у продаж падручнікі на беларускай мове

2015
03.03

Гісторыю Беларусі і геаграфію будуць выкладаць на беларускай мове – не выключае міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Да канца студзеня гэтае пытаньне абмяркуюць як у самым Міністэрстве, так у сярэдніх школах, і ў раённых адзьдзелах адукацыі. Міністр таксама выказаў упэўненасьць, што з часам больш за палову прадметаў будзе выкладацца на “роднай мове”.

“Насамрэч, усё залежыць ад нас з вамі, а пакуль што гэта толькі прыгожыя словы”, – камэнтуе старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў:

А нядаўна я атрымаў адказ ад намесьніка міністра, што вяртаньне выкладаньня гісторыі і геаграфіі па-беларуску – гэта доўгая песьня, яны там мусяць нейкія зьмены ў кодэксы ўносіць і гэтык далей. Больш за тое, і цяпер ёсьць настаўнікі, выкладчыкі, якія навучаюць гісторыі і геаграфіі па-беларуску, але падручнікаў па-беларуску – няма. Таму настаўнікі дыктуюць, а вучні канспэкты пішуць. Няўжо нельга надрукаваць пару тысяч падручнікаў і даць у крамы? Так што пакуль гэта толькі прыгожыя словы.

“Таму хачу зьвярнуцца праз вашае радыё да міністра адукацыі, каб тэрмінова быў арганізаваны продаж падручнікаў па гісторыі Беларусі і геаграфіі на беларускай мове. Гэтыя падручнікі нават ёсьць, у прыватнасьці, у вясковых школах, дастаткова толькі даць іх у продаж”, – дадае Алег Трусаў.

Паводле www.racyja.com Яна Запольская

Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/aleg-trusau-zaklikae-dats-u-prodazh-pad/

Tags: , , ,

Your Reply