Дэпутат Абаленскі абяцае садзейнічаць пашырэньню выкарыстаньня беларускай мовы

2016
04.01

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігорску Яўген Абаленскі не ўзяў на сябе адказнасьць выступіць зь ініцыятывай пра ўнясеньне зьменаў у моўнае заканадаўства.


Але, пры гэтым, ён выказаў гатоўнасьць выкарыстоўваць даклад мясцовых праваабаронцаў аб выкананьні правоў беларускамоўных грамадзянаў у сваёй далейшай працы.

Рэагуючы на зварот салігорскага прадстаўніка Беларускага Гэльсынскага Камітэту Леаніда Мархоткі па праблеме моўнай дыскрымінацыі, спадар Абаленскі адзначыў, што дэпутацкі корпус Палаты прадстаўнікоў прымае толькі тыя меры па распаўсюджаньні выкарыстаньня беларускае мовы, якія вызначаныя Прэзыдэнтам “у межах адзінай дзяржаўнай палітыкі”.

Ці гэтая “адзіная дзяржаўная палітыка” і зьяўляецца галоўнай прычынай існаваньня моўнай дыскрымінацыі ў краіне, Яўген Абаленскі не ўдакладняе, але на ўсялякі выпадак рэкамэндуе і ў далейшым накіроўваць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленьні заканадаўчай базы ў частцы выкарыстаньня беларускай мовы ў адпаведныя Пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

Са свайго боку дэпутат Абаленскі абяцае выкарыстоўваць палажэньні дасланага праваабарончага дакладу ў сваёй далейшай працы з мэтай садзейнічаньня ў пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы.

Паводле prava-by.info

Tags: , , , , , , ,

Your Reply