Абласныя ідэолягі слова «дыскрымінацыя» пазьбягаюць (дакумэнт)

2016
04.05

У галоўным кіраваньні ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта лічаць, што з мовай у Барысаўскім раёне ўсё «добра».


На зварот у Менскі абласны выканкам з патрабаваньнем абавязаць Барысаўскія ўлады спыніць дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце атрымаў адказ.

Тэкст адказу:

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ МІНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА

01.04.2016 № 1-9/23

Мацкевічу А.Г.

alehmackievic67@gmail.com

Аб разглядзе звароту

Паважаны Алег Георгіевіч!

 

Ваш электронны зварот адносна выкарыстання беларускай мовы ў заканатворчым працэсе, на паказальніках вуліц і на аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры, а таксама адносна мер па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы на тэрыторыі Барысаўскага раёна разгледжаны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Па сутнасці Вашага звароту Вам быў накіраваны адказ Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ў пісьме ад 09.03.2016 № 03-6/ЭО -170.

Дадаткова інфармуем, што згодна з часткай трэцяй артыкула 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін краіны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання, навучання.

Заказчыкі вонкавай рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі, паказальнікаў геаграфічных і іншых аб’ектаў маюць права самастойна выбіраць мову для свайго інфармацыйнага прадукта.

У Барысаўскім раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава», Новаянчынскі дом фальклору, цэнтр традыцыйнай культуры і іншыя структурныя падраздзяленні дзяржаўнай установы культуры «Раённы цэнтр народнай творчасці», дзе адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца на беларускай мове. Увогуле, ва ўстановах адукацыі і культуры раёна праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы: штогод арганізоўваецца святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, праходзяць акцыі «Гавары са мной па-беларуску» і «Чытаем па-беларуску», выстаўкі, прысвечаныя гісторыі роднага краю, народным звычаям і традыцыям. Рэпертуар аматарскіх калектываў мастацкай творчасці папаўняецца лепшымі ўзорамі беларускага нацыянальнага мастацтва, у бібліятэках сістэматычна праводзяцца агляды і прэзентацыі беларускамоўных выданняў, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, беларуская мова выкарыстоўваецца ў афармленні нагляднай агітацыі, кніжных выстаў і інш.

У рашэннях Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў аб прысваенні найменняў вуліц і завулкаў назвы даюцца на беларускай мове і дублюцца на рускай мове.

Акрамя таго, на афіцыйным інтэрнэт-сайце Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта плануецца павялічыць колькасць матэрыялаў на беларускай мове аб розных аспектах жыццядзейнасці Барысаўскага раёна.

Такім чынам, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт не парушае прадугледжанае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь права выбару ўжывання мовы ў дзяржаўнай і грамадскай сферах жыцця.

Начальнік галоўнага ўпраўлення С. П. Ладышаў

Краўчонак 500 41 87
Праваабаронца Алег Мацкевіч, Барысаў

Праваабаронца Алег Мацкевіч, Барысаў

 

Паводле ALEHMACKIEVIC, viasnawordpresscom
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

ФОТА: Alaksiej Lapicki, Lićviny-INFA

Tags: , , , , , , , , , , , , , , , ,

Your Reply