Баранавічы: Суд падтрымаў беларускую мову

2010
12.06
Дакумэнт

Дакумэнт

3-га лістападу баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ на сваю скаргу ад старшыні Берасьцейскага абласнога суда Т. Сучок. Судзьдзя паведаміла, што суду Баранавіцкага раёна й горада Баранавічы прапанавана выдаць яму копію рашэньня суда ад 9 лістапада 2010 году на беларускай мове.

Справа ў тым, што 9 лістапада адбылося судовае пасяджэньне суда Баранавіцкага раёну й горада Баранавічы па справе сяброў Таварыства беларускай мовы, якіх не ўключыў гарвыканкам у склад участковых выбарчых камісыяў. Старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ Віктар Сырыца хадайнічаў, каб судавытворчасьць вялася ў судзе на дзяржаўнай беларускай мове. Так і было: судзьдзя й пракурор вялі працэс па-беларуску, але судзьдзя Мікалай Сельмановіч сваё рашэньне зачытаў на расейскай мове й катэгарычна адмовіўся выдаць копію рашэньня суда па-беларуску. У сувязі з гэтым праваабаронца быў вымушаны зьвяртацца ў абласны суд, і зараз Сяргей Гоўша спадзяецца, што рашэньне суда ён атрымае на беларускай дзяржаўнай мове.

Паводле spring96.org,
Алесь Верас

5 Responses to “Баранавічы: Суд падтрымаў беларускую мову”

  1. Thank you a bunch for sharing this with all folks you really realize what you are talking about! Bookmarked. Please additionally discuss with my site =). We can have a hyperlink alternate arrangement between us!

  2. Excellent post. I was checking continuously this blog and I’m impressed! Extremely helpful info specifically the last part 🙂 I care for such info much. I was seeking this certain info for a long time. Thank you and best of luck.

  3. What’s Happening i am new to this, I stumbled upon this I have found It positively useful and it has aided me out loads. I hope to contribute & assist other users like its helped me. Great job.

  4. Author, keep doing in the same way..!!

  5. Somewhere in the Internet I have already read almost the same selection of information, but anyway thanks!!…

Your Reply