Гародня: Уладзімера Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы

2011
09.20
Уладзімер Хільмановіч

У. Хільмановіч, Гародня

Гарадзенскі грамадзкі праваабаронца і журналіст Уладзімер Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну. Працэс па разглядзе адміністратыўнае справы адбудзецца ў чацьвер, 23 верасьня, а 10-й гадзіне. Грамадзкага актывіста будуць судзіць за ўдзел у пікеце 2 верасьня на цэнтральнай плошчы гораду. (далей – правапіс першакрыніцы)

Нагадаем, што ў той дзень на пікет перад Гарадзенскім гарвыканкамам выйшла сям’я вядомага прафесара Алеся Астроўскага, патрабуючы забяспечыць сваёй дачцэ права навучацца ў беларускамоўным класе. Зараз Алесь і Аксана Астроўскія таксама атрымалі аналагічныя позвы ў суд.

Уладзімір Хільмановіч кажа: “Цікава, што ў судовай позве, якую я атрымаў праз паштарку лістом з заказным паведамленнем, не пазначаны ні нумар адміністратыўнай справы, ні ў якасці каго я выклікаюся. Калі па справядлівасці, дык судовая справа мусіць быць заведзена найперш на аддзел адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму, які парушыў Канстытуцыю і Закон аб мовах Рэспублікі Беларусь і не забяспечыў адразу права на беларускамоўнае навучанне. І толькі калі мы выйшлі на пікет, чыноўнікі пастараліся забяспечыць такое права. Так што, калі і было парушэнне закону з нашага боку, то толькі фармальнае і з мэтай забеспячэння вышэйшай законнасці”.

2 Responses to “Гародня: Уладзімера Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы”

  1. Truman Jaqua says:

    I like the valuable information you provide in your articles. I’ll bookmark your weblog and check again here frequently. I am quite sure I’ll learn a lot of new stuff right here! Best of luck for the next!

  2. I’m so happy to read this. This is the type of manual that needs to be given and not the random misinformation that’s at the other blogs. Appreciate your sharing this greatest doc.

Your Reply