Posts Tagged ‘мова’

Абласныя ідэолягі слова «дыскрымінацыя» пазьбягаюць (дакумэнт)


2016
04.05

У галоўным кіраваньні ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта лічаць, што з мовай у Барысаўскім раёне ўсё «добра».

(more…)

ТБМ падрыхтавала сьпіс аргумэнтаў наконт дыскрымінацыйнага стану беларускай мовы ў Беларусі


2015
04.01

Фактамі, падрыхтаванымі Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), можна сьмела апэляваць у дыскусіях, калі апанэнт просіць доказаў, што носьбітаў беларускай мовы ў Беларусі прыцясьняюць.
(more…)

ТБМ правяла канфэрэнцыю пра моўныя правы


2015
03.30

Моўныя правы ды іхную абарону абмеркавалі ў Менску ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі. Яна была арганізаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

На фота – прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны г. Менск.

З словаў кіраўніка гэтай арганізацыі Алега Трусава, праблема моўных правоў абмяркоўвалася на прыкладах ня толькі Беларусі, але й суседніх краінаў. Таму на мерапрыемства былі запрошаныя й замежныя спэцыялісты. (more…)

Мазырскі праваабаронца заклікае мясцовую ўладу прыняць меры для рэальнага забеспячэньня права на родную мову


2015
02.17

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун зьвярнуўся зь пісьмовым зваротам да старшыні Мазырскага райвыканкаму Яўгена Адаменкі і старшыні райсавету дэпутатаў Сяргея Гваздзя.Заяўнік заклікае мясцовых кіраўнікоў прыняць усе меры для рэальнага забесьпячэньня права грамадзян на родную мову. (more…)

Шыльды па-беларуску. Як выконваюцца патрабаваньні закону на Гомельшчыне?


2015
01.12

Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы.

Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. (more…)