Posts Tagged ‘моўная дыскрымінацыя’

Беларуская мова ў небясьпецы


2015
09.08

Праваабарончы цэнтар “Вясна” выступае супраць любых праяваў дыскрымінацыі, а моўнае пытаньне – адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Перавага расейскай мовы над роднай беларускай ва ўсіх сфэрах жыцьця супярэчыць ня толькі Канстытуцыі Беларусі, страта нацыянальнай мовы пагражае незалежнасьці краіны. У падрыхтаваным артыкуле – спроба яшчэ раз зьвярнуцца да моўнага канфлікту й важнасьці ягонага вырашэньня. (далей – правапіс першакрыніцы) (more…)

ТБМ правяла канфэрэнцыю пра моўныя правы


2015
03.30

Моўныя правы ды іхную абарону абмеркавалі ў Менску ўдзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі. Яна была арганізаваная Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

На фота – прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны г. Менск.

З словаў кіраўніка гэтай арганізацыі Алега Трусава, праблема моўных правоў абмяркоўвалася на прыкладах ня толькі Беларусі, але й суседніх краінаў. Таму на мерапрыемства былі запрошаныя й замежныя спэцыялісты. (more…)

Мазырcкія ўлады не бачаць праблемаў з выкарыстаньнем роднай мовы


2015
03.08

Мазырскі райвыканкам і Савет дэпутатаў адказалі на зварот праваабаронцы Уладзімера Целяпуна наконт сітуацыі ў раёне з выкарыстаньнем роднай мовы. Нагадаем, заяўнік заклікаў мясцовых кіраўнікоў прыняць усе меры для рэальнага забесьпячэньня права грамадзян на родную мову. (more…)

Валянцін Стэфановіч. В защиту «Щ» (фэльетон)


2014
01.11

Валянцін Стэфановіч, Менск

Странный сон приснился мне вчера. Будто стою я, значит, возле 23-ей гимназии – ну это та, что на проспекте, одетый в черную майку с буквой «Щ» на груди и держу плакат в руках: “Это была последняя русскоязычная гимназия в Минске».
(more…)

Прэзыдэнская адміністрацыя ігнаруе беларускую мову


2012
04.27

Віцебскі сябара КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, патрабуючы, каб чыноўнікі адказвалі на ягоныя звароты па-беларуску, дайшоў да прэзыдэнскай адміністрацыі. І адтуль яму таксама даслалі адказ на расейскай мове. (далей – правапіс першакрыніцы)
(more…)

«Справаводзтва па-беларуску!» прапануе трансляваць рэкляму на дзвюх дзяржаўных мовах


2012
01.09
Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Грамадзянская кампанія «Справаводзтва па-беларуску!» зьвярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу з прапановай падтрымаць зьмены ў артыкулы 10 і 32 закону «Аб рэкляме».
(more…)

Гамяльчук Ігар Случак прапануе дэпутатам зьмены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў


2011
12.19
Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Жыхар Гомеля, каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак прапаноўвае дэпутатам парлямэнту ўнесьці зьмены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў з мэтай абараніць беларускамоўнае насельніцтва. Актывіст прапануе ўнесьці зьмены ў артыкулы 7 і 8 дадзенага закону.
(more…)

Гомельскі студэнт прапаноўвае судзьдзям абараніць беларускую мову


2011
12.05
Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак зьвярнуўся з пэрсанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі.
(more…)

Аб’явы ў менскім мэтро перавялі на расейскую мову


2011
11.30
20110104_proletarskaya

У вагонах мэтро аб’явы аб неабходнасьці быць узаемна ветлівымі перавялі на расейскую мову.
(more…)